https://bel.sputnik.by/20151103/1018226816.html
“Цмокі-Мінск” адмовіліся ад рускамоўнага сайта
“Цмокі-Мінск” адмовіліся ад рускамоўнага сайта
Sputnik Беларусь
Прыхільнікі “Цмокаў” неадназначна адрэагавалі на татальную беларускамоўнасць сайта. Цяпер прачытаць пра "драконаў" на афiцыйнай старонцы можна толькі на... 03.11.2015, Sputnik Беларусь
2015-11-03T11:55+0300
2015-11-03T11:55+0300
2023-06-23T21:49+0300
грамадства
спорт
меркаванне
увесь свет
беларусь
мінск
"цмокі-мінск"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101540/86/1015408664_0:189:2971:1860_1920x0_80_0_0_1901977e0a1ece3ef802bb258ce4f5dc.jpg
Мінск, 3 ліст — Sputnik. Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" адмовіўся ад рускамоўнай версіі свайго афіцыйнага сайта. Прыхільнікі сустрэлі такую ўсеабдымную беларускамоўнасць неадназначна, разам з каментарамі "Так трымаць!" на форуме спартыўнага СМІ з'явіліся незадаволеныя водгукі."Хочется спросить: а для чего ее, более слабую, искусственно развивать? Сродни тому, чтобы искусственно поддерживать заводы производящие продукцию, востребованную тридцать лет назад, но совершенно ненужную сейчас", — па-руску абураецца адзін з фанатаў клуба і дадае, што штучная падтрымка мовы можа дайсці да таго, што "Гогаля пачнем чытаць па-беларуску".Тут жа знаходзяцца прыхільнікі не толькі "Цмокаў", але ж і мовы. "А што ў гэтым дрэннага? Піяр-кампанія падаецца асабіста мне надзвычайна ўдалай. Абудзіць цікавасць да мовы праз прызму захаплення баскетболам (спортам) і наадварот. Выдатна!" — хваляць крок кіраўніцтва клуба да беларусізацыі беларускамоўныя фанаты.Прэс-аташэ "Цмокаў" патлумачыў, што ніякіх забаронаў адной мовы на карысць іншай няма: для тых, хто не хоча чытаць па-беларуску, існуе англамоўная версія сайта.Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" яднае ў сабе тры прафесійныя баскетбольныя каманды.
увесь свет
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101540/86/1015408664_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_d10be63966541fec867e0f9b429dbfb6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, спорт, меркаванне, увесь свет, беларусь, мінск, "цмокі-мінск"
грамадства, спорт, меркаванне, увесь свет, беларусь, мінск, "цмокі-мінск"
“Цмокі-Мінск” адмовіліся ад рускамоўнага сайта
11:55 03.11.2015 (абноўлена: 21:49 23.06.2023) Прыхільнікі “Цмокаў” неадназначна адрэагавалі на татальную беларускамоўнасць сайта. Цяпер прачытаць пра "драконаў" на афiцыйнай старонцы можна толькі на беларускай і англійскай мовах.
Мінск, 3 ліст — Sputnik. Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" адмовіўся ад рускамоўнай версіі свайго афіцыйнага сайта. Прыхільнікі сустрэлі такую ўсеабдымную беларускамоўнасць неадназначна, разам з каментарамі "Так трымаць!" на форуме спартыўнага СМІ з'явіліся незадаволеныя водгукі.
"Хочется спросить: а для чего ее, более слабую, искусственно развивать? Сродни тому, чтобы искусственно поддерживать заводы производящие продукцию, востребованную тридцать лет назад, но совершенно ненужную сейчас", — па-руску абураецца адзін з фанатаў клуба і дадае, што штучная падтрымка мовы можа дайсці да таго, што "Гогаля пачнем чытаць па-беларуску".
Тут жа знаходзяцца прыхільнікі не толькі "Цмокаў", але ж і мовы. "А што ў гэтым дрэннага? Піяр-кампанія падаецца асабіста мне надзвычайна ўдалай. Абудзіць цікавасць да мовы праз прызму захаплення баскетболам (спортам) і наадварот. Выдатна!" — хваляць крок кіраўніцтва клуба да беларусізацыі беларускамоўныя фанаты.
Прэс-аташэ "Цмокаў" патлумачыў, што ніякіх забаронаў адной мовы на карысць іншай няма: для тых, хто не хоча чытаць па-беларуску, існуе англамоўная версія сайта.
Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" яднае ў сабе тры прафесійныя баскетбольныя каманды.