Адкрыта акрэдытацыя на Восьмы форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкАдкрыццё прэс-цэнтра МІА "Россия сегодня" ў Сімферопале
Адкрыццё прэс-цэнтра МІА Россия сегодня ў Сімферопале - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя (ФЕАМ), арганізатарам якога выступае МІА “Россия сегодня” пройдзе 10 лістапада ў Маскве.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Устойлівае партнёрства ў нестабільным свеце стане галоўнай тэмай на Форуме еўрапейскіх і азіяцкіх медыя (ФЕАМ), які пройдзе 10 лістапада ў Маскве.

Акрэдытацыя СМІ на мерапрыемства адкрыта на афіцыйным сайце ММПЦ МІА "Россия сегодня".

У форуме прымуць удзел галоўныя рэдактары і топ-менеджэры найбольш аўтарытэтных і папулярных СМІ, кіраўнікі буйных тэлерадыёкампаній і інтэрнэт-парталаў, эксперты медыябізнесу і вядомыя журналісты з 14-ці дзяржаў постсавецкай прасторы (Азербайджан, Арменія, Беларусі, Грузія, Казахстан, Кіргізія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна, Эстонія).

Галоўная тэма ФЕАМ-2015 — узаемадзеянне СМІ краін былога СССР ва ўмовах розных палітычных і эканамічных працэсаў. Удзельнікі форуму нададуць асаблівую ўвагу дыялогу медыя і ўлады, выпрацоўцы стратэгіі інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў межах еўразійскай інтэграцыі. Вастрыню абмеркаванням нададуць сучасныя інфармацыйныя войны і іх наступствы, а таксама спроба знайсці механізмы процідзеяння пагрозам, што распаўсюджваюцца праз інфармацыйныя каналы.

Восьмы форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя адкрыецца пленарным пасяджэннем з удзелам вядучых расійскіх медыямэнэджэраў і вядомых журналістаў. У межах форуму запланаваны тры тэматычныя дыскусіі: "Еўразійская інфармацыйная прастора: выклікі і рызыкі", "Медыяіндустрыя: захаваць аўдыторыю і свой імідж", "Устойлівае партнёрства ў нестабільным свеце".

Форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя (ФЕАМ) — унікальная пляцоўка, якая не мае аналагаў на постсавецкай прасторы і збірае вядучых медыяэкспретаў з краін СНД, Балтыі і Грузіі для абмеркавання тэндэнцый і прагназавання працэсаў развіцця медыяіндустрыі.

Форум праводзіцца з 2006 года. Першыя чатыры гады форумы праводзіліся ў Маскве, затым ФЕАМ прымалі Кіеў, Астана, Мінск. У 2011 годзе да ўдзельнікаў ФЕАМ, які адбыўся ў Астане, з прывітальным пасланнем звярнуліся прэзідэнты Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і Казахстана Нурсултан Назарбаеў, падкрэсліўшы зацікаўленасць у развіцці пазітыўных працэсаў на постсавецкай інфармацыйнай прасторы. У 2012 годзе ў Мінску з журналістамі-удзельнікамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД у межах ФЕАМ сустрэўся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

ФЕАМ-2015 працягне традыцыі форумаў ранейшых гадоў, падасць сваю пляцоўку для адкрытага дыялогу і абмену досведам.

Стужка навiн
0