Калі яшчэ не вырашылі, як правесці канец восені і зіму, дык раім азнаёміцца з нашай падборкай валанцёрскіх праграмаў. Знойдзеце ўсё — ад заняткаў з дзецьмі ў Індыі да цудоўных Калядаў у Ісландыі. Некаторыя праграмы платныя, але танныя, іншыя прапануюць карысны трып зусім дарам.
Індыя, Бангалор
Калі: прыём заявак ажыццяўляецца круглы год
Што рабіць. Займацца адукацыяй дзяцей-сіротаў узростам ад трох да пяці гадоў. Акрамя ўдзелу ў адукацыйных праграмах вас могуць папрасіць проста пагуляць з дзецьмі, аказаць ім псіхалагічную дапамогу. Прыйдзецца займацца гатаваннем і вучыць дзетак спевам — адным словам, на некаторы час стаць паўнавартасным сябрам.
Праект распаўсюджваецца на шматлікія гарады паўднёвай Індыі, аб тым, куды менавіта патрапіце, даведаецеся за месяц да пачатку.
Дзе жыць. Валанцёраў паселяць па некалькі чалавек у пакоі ў дамах сем'яў, што падтрымліваюць праграму.
Калі: 22/11/15 — 28/11/15
Што рабіць. Група маладых людзей прыняла ўдзел у стварэнні кааператыва, які будзе валодаць прыкладна 90 акрамі зямлі. Кааператыў нядаўна набыў зямлю, але ж яе трэба прывесці ў добры стан — збудаваць плот, апрацаваць зямлю і пачаць вытворчасць сельскагаспадарчых арганічных тавараў. Мясціна знаходзіцца на маляўнічым узбярэжжы Іанічнага мора, таму апрацоўка зямлі павінная быць у радасць.
Дзе жыць. Валанцёраў паселяць у хостелу, у адным пакоі размесцяцца чатыры чалавекі, за пражыванне, транспарт і ежу ў тыдзень вас папросяць заплаціць 50 еўра.
Што браць з сабой. Ліхтарык, спецабутак, пальчаткі, спальны мяшок, асабістыя лекі, мазь ад камароў. Калі вы граеце на музычным інструменце, бярыце і яго.
Засталося месцаў: 6
Кошт: 50 еўра.
Японія
Калі. 08/12/15 — 14/12/15
Што рабіць. Займацца з дзецьмі. У 2012 годзе на ўсходзе Японіі адбыўся землятрус, да гэтага часу некаторыя сем'і вымушаныя жыць у часовых дамах, дзеці пазбаўленыя радасці пляцовак, ім няма дзе гуляць падчас школьных канікулаў. Валанцёраў запрашаюць дапамагчы дзеткам правесці канікулы годна — прыдумляйце актыўнасці і прыязджайце ва ўсходнюю Японію.
Дзе жыць. У моладзевым цэнтры, гатаваць прыйдзецца самім.
Засталося месцаў: 14
Кошт: бясплатна.
Каляды ў Ісландыі
Калі. 18/12/15 — 01/01/16
Што рабіць. У адрозненні ад папярэдніх, удзел у праграме не надта танны, але ж гэта тлумачыцца тым, што адзінай задачай валанцёраў стане добра сустрэць Каляды і Новы год, дэкараваць дом, дзе яны будуць жыць, і зрабіць нумар Каляднага часопісу.
Дзе жыць. У спецыяльна арэндаваным доме. Праграма падзеліць валанцёраў на дзве часткі: адна будзе жыць у Рэйк'явіку, іншая — у горадзе Стодварфьёрдур. Вам выдзеляць дом плошчай амаль у 480 кв. м. Адным словам, усё для таго, каб адбылася міжнацыянальная камунікацыя.
Што браць з сабой. Нацыянальную ежу і фотаздымкі краіны.
Засталося месцаў: 20
Кошт: 300 еўра