Могілкі як твор архітэктуры

© Flickr / JimМогила Адольфа Сакса на кладбище Монмартр
Могила Адольфа Сакса на кладбище Монмартр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Гародні склалі буклет і мапу для мясцовых могілак.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. На віртуальную вандроўку па старадаўнім некропалі запрашае грамадская ініцыятыва "Варштат ідэй". Мапу гарадзенскага некропалісу прэзентуюць ужо сёння. Гарадзенскія гісторыкі распрацавалі нават анлайн-мапу для мясцовых могілак. Сёння ў гарадзенскай краме "Ц" пройдзе прэзентацыя гэтага незвычайнага туру, што ўключае ў сябе як праваслаўныя, так і каталіцкія могілкі. Sputnik жа саставіў спіс гарадоў, дзе могілкі таксама ўключаны ў шэраг турыстычных мясцін.

Парыж, "Пер-Лашэз", Францыя

Гэта самы вялікі зялёны аазіс французскай сталіцы і адзін з найбуйнейшых музеяў надмагільнай скульптуры пад адкрытым небам плошчай каля 48 гектараў. Акрамя таго, што тут пахаваны Оскар Уайльд, Пер-Лашэз яшчэ і сапраўдны помнік архітэктуры.

Надзел на ўзгорку плошчай у 17 гектараў, каля квартала Бельвіль, дзе жылі пераважна ніжэйшыя слаі насельніцтва, быў набыты Парыжам. Пакупнікі пасля прымудрыліся нават прадаць участак пад пахаванне ранейшым уладальнікам зямлі за значна больш вялікую суму, чым тая, якая была выплачаная за ўсю тэрыторыю ў цэлым.

Спачатку могілкі, размешчаныя далёка ад тагачасных межаў горада, прыцягвалі мала кліентаў. Каб выправіць становішча, улады і ў прыватнасці Нікаля Фрешот, праекціроўшчык, вырашылі дадаць Пер-Лашез папулярнасці і перапахавалі тут астанкі Лафантэна і Мальера. Затым у 1817 годзе тут былі таксама змешчаныя астанкі П'ера Абеляра і яго вучаніцы Элаізы.

Прага, яўрэйскія могілкі, Чэхія

У Празе знаходзяцца адны з самых незвычайных могілак свету — старыя габрэйскія могілкі ў раёне Ёзэф. Калісьці габрэям дазвалялі хаваць памерлых толькі ў гета. У выніку некаторыя магілы маюць па 12 слаёў. Цікава і тое, што проста так зайсці на могілкі не атрымаецца — трэба купіць білет, які дае права на наведванне некалькіх славутасцяў раёна, у тым ліку і могілак. Паводле легенды, тут праводзіліся таемныя сходы "сіёнскіх мудрацоў". Могілкі апісаныя ў рамане Умберта Эка.

Гамбург, парк-могілкі Альсдорферфрыдрыхов, Германія

Гэта маляўнічы некропаль з найпрыгажэйшымі статуямі, многія яго выкарыстоўваюць для прагулак. Пахавання ў парку знаходзяцца на адлегласці адзін ад аднаго, у могілках Ohlsdorf шмат дрэў і кветак.

Львоў, Лычакоўскія могілкі, Україна

У 1783-1784 гадах, у адпаведнасці з дэкрэтамі аўстрыйскага імператара Іосіфа II, на месцы ліквідаваных цэркваў і касцёлаў паўстала чатыры загарадныя могілкі. З іх да нашых часоў захаваліся толькі Лычакоўскія. Самае старое надмагілле датаванае 1675 годам. Лычакаўскі некропаль налічвае больш за тры тысячы помнікаў і надмагілляў. Сярод іх — тварэнні ўкраінскіх скульптараў і архітэктараў.

Стужка навiн
0