“Партрэт невядомай” з’явіўся на сцяне мінскага дома

© Photo : са старонкі Зміцера Післяка ў ФэйсбукНовае графіці на Карла Маркса
Новае графіці на Карла Маркса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастак Дзмітрый Післяк выявіў “Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі” Івана Хруцкага на сцяне дома на Карла Маркса.

МІНСК, 3 лістападзе — Sputnik. Карціна Івана Хруцкага вось ужо дзень як упрыгожвае фасад дома на Карла Маркса. Партрэт скончылі ўчора, засталося дзякаваць тым, хто прымаў у ім удзел. Сродкі на стварэнне карціны мастак збіраў праз краўдфандынгавую платформу "Улей".

"Былі невялікія складанасці, але мы справіліся. Хачу падзякаваць усім тым, хто падтрымаў наш праект і паўдзельнічаў у яго рэалізацыі. Асобнае дзякуй Наталле Мінчук за тое, што была ўвесь гэты час плячо ў плячо са мной, праекту "Улей" за вашу працу і, вядома, спонсару "Прыорбанк". А таксама вялікі дзякуй Анатолю Буржынскаму за прадстаўленне магчымасці карыстацца яго пад'ёмнікам", — распавёў аўтар графіці.

Гэтай карцінай Дзмітрый пачаў міжнародны праект і плануе працягнуць маляваць карціны вядомых майстроў, перапрацаваўшы іх у чорна-белую графіку, і ў іншых краінах. Будучыя гарады, дзе з'явяцца яго працы, — гэта Кіеў (Украіна), Вільнюс (Літва), Берлін (Германія), Парыж (Францыя), Мілан (Італія), Барселона (Іспанія) і Нью-Ёрк (ЗША).

Стужка навiн
0