Ніякіх злых інструктараў – адкрылася першая аўташкола для жанчын

© Sputnik / Юрий Абрамочкин / Перайсці ў медыябанкПродукция ВАЗа
Продукция ВАЗа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску распачаўся набор у першую жаночую аўташколу “Элегія”. Цяпер для атрымання правоў не прыйдзецца ісці праз няветлівых інструктараў, тут усе выкладчыкі – жанчыны.

МІНСК, 3 лістападзе — Sputnik. Аўташкола "Элегія" распачала набор на курсы. Гэта першая ў Беларусі аўташкола, дзе працуюць толькі жанчыны — у якасці і выкладчыкаў, і інструктараў.

"Калектыў нашай аўташколы лічыць і дакажа, што жанчыны лепш мужчын разбіраюцца ў кіраванні аўтамабілем. Мы не прымаем меркаванне пра тое, што жанчына не здольная вадзіць транспартны сродак на мужчынскім узроўні. І гэтую нашу перакананасць пацвярджае статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, дзе жанчына-кіроўца радзей становіцца вінаватай у ДТЗ. Невыпадкова да нядаўняга часу ў Еўрапейскіх краінах аўтастрахоўка для жанчын была танней, чым для мужчын", — тлумачыць кіраўніцтва аўташколы.

Стваральнікі жаночай аўташколы кажуць, што нават на фізічным узроўні яны больш прыдатныя да кіравання аўто — пераферычны зрок лепш развіты ў жанчын. Стваральнікі намагаюцца заахвоціць тых, у каго не атрымалася здаць экзамен з першага раза — кажуць, трэба абраць адпаведны жанчыне падыход у выкладанні.

Вялікі рэпартаж з аўташколы хутка чытайце на Sputnik.

Стужка навiн
0