“Крамбамбуля”: альбом апошні, але канцэрты яшчэ будуць

© Sputnik"Крамбамбуля" прэзентуюць "Чырвоны штраль"
Крамбамбуля прэзентуюць Чырвоны штраль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску прайшла перадканцэртная прэзентацыя развітальнага альбома “Крамбамбулі” “Чырвоны штраль”.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik.  Аўтограф сесія і прэс-каферэнцыя знакамітага беларускага гурта на чале з Лявонам Вольскім напярэдадні прэзентацыі развітальнага альбома, якая пройдзе 7 лістапада ў Вільні, адбылася 3 лістапада ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры.  

На мерапрыемстве прысутнічала вялікая колькасць прыхільнікаў творчасці "Крамбамбулі". Кожны ахвочы мог асабіста задаць музыкам пытанне, атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца.

© SputnikЛявон Вольскі падчас перадканцэртнай прэзентацыі альбома "Чырвоны штраль"
Лявон Вольскі падчас перадканцэртнай прэзентацыі альбома Чырвоны штраль - Sputnik Беларусь
Лявон Вольскі падчас перадканцэртнай прэзентацыі альбома "Чырвоны штраль"

Прэс-канферэнцыя праходзіла ў жартоўнай і добразычлівай атмасферы. Пытанні былі самай рознай тэматыкі, але больш за ўсё прыхільнікаў гурта цікавіў далейшы лёс калектыва.

"Хачу вас, магчыма, расчараваць, але мы ніколі не казалі, што гэта апошні канцэрт. Мы казалі, што гэта апошні альбом", — адказаў Вольскі пад гучныя апладысменты.

"Хутчэй за усё мы не будзем больш выпускаць альбомы, але можам выпускаць песні. Альбомаў у нас вельмі шмат — амаль на кожную тэму. Што тычыцца канцэртаў, то менавіта ў Беларусі мы граць не будзем, але чаму б нам не сустрэцца на "Басовішчы" ці ў Празе?", — патлумачыў лідэр калектыву.

© SputnikПерадканцэртная прэзентацыя альбома "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль"
Перадканцэртная прэзентацыя альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль - Sputnik Беларусь
Перадканцэртная прэзентацыя альбома "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль"

Адказваючы на пытанне пра тое, што апошні дыск з'яўляецца не тыповым для творчасці "Крамбамбулі", Вольскі адзначыў, што гэты альбом вельмі доўга ляжаў на паліцы, рыхтаваўся, даводзіўся. "Нам падаецца, што час для выхада альбома — менавіта цяпер".

Не абмінулі ўвагай і Нобелеўскую лаўрэятку Святлану Алексіевіч.

"Я стаўлюся з пэўнай эйфарыяй да таго, што беларуская літаратарка атрымала "Нобеля". Гэта першая менавіта беларуская ўзнагарода. Раней яе атрымлівалі розныя мігранты, якія ў свой час з'ехалі з нашай краіны, а цяпер узнагароду атрымаў чалавек, які большасць свайго жыцця пражыў тут, які выдатна ведае беларускую рэчаіснасць", — сказаў Вольскі.

"Часам можна пачуць, што гэта не беларуская пісьменніца — дык гэта ўсё лухта. Таму што калі ўжо Міцкевіч беларускі паэт, то чаму Алексіевіч не беларуская літаратарка", — дадаў музыкант.

Таксама наведвальнікі цікавіліся як Вольскі ставіцца да беларускай музыкі наогул і да творчасці гурта "Дай дарогу!" у прыватнасці.

"У нас своеасаблівыя стасункі з беларускімі гуртамі. У нас нават некаторыя музыкі граюць у іншых калектывах. Таму кантакты цалкам сяброўскія. "Дай дарогу!" мне асабіста вельмі падабаюцца, таму што, магчыма, у іх не ўсюды вельмі складна зрыфмавана, але, на мой погляд, гучыць гэта вельмі стылёва", — адказаў Вольскі.

© Sputnik"Крамбамбуля" падчас перадканцэртнай прэзентацыі апошняга альбома
Крамбамбуля падчас перадканцэртнай прэзентацыі апошняга альбома - Sputnik Беларусь
"Крамбамбуля" падчас перадканцэртнай прэзентацыі апошняга альбома

Пасля таго, як усе пытанні былі агучаны, прыхільнікі "Крамбамбулі" атрымалі аўтографы і сфатаграфаваліся з удзельнікамі калектыву. На мерапрыемстве можна было набыць дыск "Чырвоны штраль", мэрч з сімволікай апошняга альбома, квіткі на канцэрт у Вільні.

Стужка навiн
0