Рух па пр-це Незалежнасці ў раёне вуліцы Філімонава адкрыецца ў сераду

© Flickr / David LofinkЗапрещающий сигнал светофора
Запрещающий сигнал светофора - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Але закрываецца ўчастак вуліцы Філімонава ад пр-та Незалежнасці да вуліцы Ф. Скарыны закрываецца.
© Photo : УГАИ ГУВД Мингорисполкома Схема руху пасля адкрыцця праспекта Незалежнасці
Схема движения после открытия прямого движения по проспекту Независимости  - Sputnik Беларусь
Схема руху пасля адкрыцця праспекта Незалежнасці

Прамы рух па праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Філімонава зноў адкрыецца ў сераду каля 12:00, паведамілі Sputnik ў аўторак у сталічнай ДАІ. Аўтадарожную развязку на ўчастку Незалежнасці-Філімонава пачалі будаваць восенню 2014 года.

Частка праспекта Незалежнасці была з-за будаўніцтва перакрытая.

"Заўтра каля 12:00 адкрыецца прамы рух транспарту па праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Філімонава. А ўчастак вуліцы Філімонава ад Незалежнасці да вуліцы Францыска Скарыны закрываецца", — паведамілі ў ДАІ.
Таксама ў Дзяржаўтаінспекцыі ўдакладнілі, што рух будзе часова арганізавана ў аб'езд, па вуліцах Скарыны і Тураўскага, з-за гэтага ў працу грамадскага транспарту таксама ўносяцца змены.

 

Прадугледжаны наступныя варыянты аб'ездаў ў абодвух напрамках: па вуліцах Тураўскага і Скарыны, Філімонава — Скарыны — выезд на МКАД. Пры руху з цэнтра таксама можна аб'ехаць па вуліцах Макаёнка і Парніковай. На скрыжаванні праспекта з вуліцай Тураўскага будзе арганізаваны левы паварот з двух палос праспекта на Тураўскага. 

Стужка навiн
0