Мінгандлю на 10 сутак закрыў кафэ “Рэтра” ў Салігорску

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкТабличка "Закрыто"
Табличка Закрыто - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кафе захоўваўся алкаголь, тэрмін рэалізацыі якога скончыўся яшчэ ў 2009 годзе.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Міністэрстваў гандлю прыпыніла працу кафэ "Рэтра" ў Салігорску, якое належыць кампаніі "Артаун".

Некалькі дзён таму Мінгандлю прыпыніў працу шасці крам і прадпрыемстваў грамадскага харчавання, адным з парушэнняў быў названы падман пакупнікоў.

"Падчас праверкі ў кафэ "Рэтра"былі ўсталяваныя факты рэалізацыі і выкарыстання пры падрыхтоўцы страў і напояў пратэрмінаванай прадукцыі на суму звыш 21 мільёна рублёў. Сярод іх як гатовыя стравы, якія не падлягаюць захоўванню, так і алкагольныя напоі, тэрмін рэалізацыі якіх скончыўся яшчэ ў 2009 годзе", — паведамілі ў Мінгандлю.

Акрамя таго, у кафэ не выконваліся кантроль якасці і бяспекі выпускаемай прадукцыі, тэмпературныя рэжымы захоўвання. Асартыментны пералік не вытрымлівае больш чым на 35%. Таксама выкарыстоўвалася неправеранае вагавымяральнае абсталяванне, дапускаліся да падрыхтоўкі страў і абслугоўванні наведвальнікаў работнікі, якія не прайшлі прафесійную падрыхтоўку, рэжым працы не адпавядаў устаноўленаму.

Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў кіраўніцтву кампаніі "Артаун" адведзена дзесяць дзён, праінфармавалі ў Мінгандлю.

Стужка навiн
0