“Манахі-гітмэйкеры” – Gregorian пакажуць развітальнае шоў у Мінску

© Sputnik Юлія ХвошчКанцэрт Gregorian у Мінску
Канцэрт Gregorian у Мінску - Sputnik Беларусь
У межах развітальнага тура "The Final Chapter" 8 сакавіка ў Палацы спорта выступіць знакаміты нямецкі гурт Gregorian.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Гурт з двух дзясяткаў вакалістаў выконвае кавер-версіі сусветных поп- і рок-гітоў у стылі грыгарыянскіх харалаў.

Праект у яго цяперашнім выглядзе быў заснаваны музыкай Франкам Петэрсанам у 1999 годзе.  

"Калісьці даўно я быў у адным з манастыроў Іспаніі. У маіх навушніках грала рок-музыка, але раптоўна да яе сталі далучацца незвычайныя гукі. Гэта манастырскі хор выконваў грыгарыянскія харалы ў суседняй зале", — распавядае Петэрсан.

Першы альбом "Masters Of Chant" (майстра спеваў) уключаў у сябе версіі песень з рэпертуару Dire Straits, Metallica, Пітэра Гэбрыэла ды іншых артыстаў і стаў гітом у шмат якіх краінах Еўропы. З таго часу Gregorian выпусцілі больш з дзясятак альбомаў, атрымаўшы за іх шэраг залатых і платынавых узнагарод. Рэпертуар калектыву ўражвае сваёй шырынёй — ад Abba, Desireless і Мадонны да U2, Pink Floyd і Nine Inch Nails.

Але канцэрт Gregorian — гэта яшчэ і відовішчнае шоў з насычаным візуальным складнікам. У Мінск гурт прывязе з сабой 15 тон дэкарацый, касцюмаў, гукавога, светлавога і піратэхнічнага абсталявання. Старанна падабраныя дэкарацыі, святло і спецыяльныя эфекты узмацняюць уражанне ад музыкі і надаюць ёй неверагодную глыбіню.

Канцэрт адбудзецца 8 сакавіка ў мінскім Палацы спорту, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 470 да 1200 тысяч рублёў. 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі