Мастакі: “Прыйдзіце і паглядзіце на дзівакоў, што робяць бескарысна”

© Sputnik / Віктар ТалочкаДом карцін
Дом карцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні адкрыцця выставы “Варыяцыі існасці”, Sputnik абмеркаваў са старшынёй Саюза мастакоў Рыгорам Сітніцай меркантыльныя пытанні грошай і сталічнага гонару.

Мінск, 4 ліст — Sputnik. Выстава "Варыяцыі існасці" адкрываецца ў Палацы мастацтваў сёння. На ёй будуць экспанаваныя жывапісныя і графічныя работы, скульптура, а таксама творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміка, батык, прадстаўленыя сябрамі Магілёўскай і Бабруйскай арганізацый Беларускага саюза мастакоў.

"Мы рэгулярна робім выставы для нашых рэгіянальных структураў — зараз чарга Магілёўскай вобласці, у наступным годзе запросім іншую. Апроч таго, мастакі з абласцей выстаўляюцца на нашых рэспубліканскіх выставах, робім юбілейныя персанальныя выставы. Мы ніколі не падзялялі — гэта магілёўскія, а гэта віцебскія. У рэгіёнах ёсць класныя мастакі, сёння пабачыце — яны прывезлі цудоўную выставу", — адмаўляе старшыня Саюза мастакоў наяўнасць сталічнага гонару ў мінскіх калегах.

"Гэта альтруісты, якія самі заплацяць, каб прывезці і паказаць свае творы. Прыходзьце і паглядзіце, што ёсць яшчэ такія дзівакі, што без грошай робяць іншым прыемна", — дадае спадар Сітніца.

Дарэчы, адзінае ўпраўленне культуры, што фінансава дапамагае сваім мастакам, знаходзіцца якраз у Магілёве. Арэнду памяшкання, рэкламу, камунальныя паслугі аплачвае Саюз мастакоў, які зарабляе самастойна — гэта недзяржаўная ўстанова, якая не мае фінансавання з боку ўладаў.

Дзе: Палац Мастацтваў, Мінск

Калі: 4 лістапада, 17:00

Стужка навiн
0