МIНСК, 4 ліст — Sputnik. Культавы гурт Tokio Hotel, пад які пакутвала і натхнялася не адно пакаленне падлеткаў, нарэшце прыязджае ў Мінск. Канцэрт адбудзецца на гэтых выходных, у групе Tokio Hotel у адной з сацсетак — амаль тысяча чалавек з Беларусі. Яны актыўна ўзяліся да падрыхтоўкі флэшмобаў.
"Для прыхільнікаў гэты канцэрт — велізарная падзея. Многія выраслі на іх музыцы і з 2006 года мараць убачыць групу ўжывую — з тых самых часоў, калі стыль музыкаў прылічвалі да папулярнай тады субкультуры эма. Дарэчы, прыхільнікі і сама група заўсёды скептычна ставіліся да гэтага параўнання", — распавядае карэспандэнту Sputnik Юлія Калненкова, адна з арганізатараў флэшмобаў.
З такой любові фанаты рыхтуюць цёплы прыём — плануюць флэшмобы і падарункі для групы. "Мы надрукавалі трохметровы банэр з радком з песні групы і фрагментам беларускага сцяга і плануем зрабіць улёткі з надпісам "finally we meet" — "нарэшце мы сустрэліся", каб паказаць групе, як фанаты рады іх бачыць праз столькі гадоў", — дадала Юлія.
Традыцыйных ліхтарыкаў на тэлефоне падчас асобных песняў таксама не адмянялі. Адным словам, "heart get no sleep", як спяваў гурт.