МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Зараз музыкі знаходзяцца ў сусветным турнэ, але знайшлі момант, каб асабіста перадаць прывітанне беларускім прыхільнікам.
"Беларусь, з вамі размаўляе Apocalyptica. Зараз мы ў канцэртным туры і з нецярпеннем чакаем таго, каб паказаць сваё шоў у Мінску напачатку снежня. Нам бы вельмі хацелася пабачыць вас усіх там, таму што мы па вас вельмі засумавалі", — сказаў адзін з лідэраў калектыва Эйка Тапінен.
Новы альбом Apocalyptica "Shadowmaker" выйшаў вясной сёлета. Упершыню калектыў запісаў цэлы альбом з усяго адным вакалістам — Фрэнкі Пэрэсам, які раней працаваў з экс-гітарыстам Guns N' Roses Слэшам. З ім жа музыкі паехалі ў тур.
Часопіс Metal Hammer вельмі станоўча адазваўся аб новай палітыцы калектыву.
"У Apocalyptica усё ў парадку: іх віяланчэлі выдаюць дзіўныя, цудоўныя гукі, якія ўпрыгожаны багатымі мелодыямі і разнастайнымі гукавымі ландшафтамі. На дыску "Shadowmaker" гурт Apocalyptica грае рок-музыку без абмежаванняў і амаль праз 20 гадоў пасля дэбюту па-ранейшаму гучыць наватарскі", — распавядаецца ў артыкуле.
Гурт Apocalyptica выступіць у сталічным Prime Hall 2 снежня, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 650 да 950 тысяч рублёў.