"J:морс" выдалі альбом з паветрам Гімалаяў

© Sputnik / Марына СерабраковаКанцэрт J:МОРС для 100 прыхільнікаў
Канцэрт J:МОРС для 100 прыхільнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Альбом "Воздух" з’явіўся ў сеціве, гэта першая паўнафарматная праца гурта за апошнія 5 гадоў.
МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Праца над першым за пяць год паўнафарматнікам калектыву праходзіла ў розных месцах, у тым ліку ў прадгор'ях Гімалаяў.
На новым дыску "J:морс" 11 абсалютна розных песень: вяселых і сумных, жартаўлівых і сур'ёзных. Некаторыя ўжо выходзілі ў выглядзе кліпаў ("Асфальт", "Не край", "Воздух"), іншым яшчэ давядзецца атрымаць сваю частку ўвагі.
Упершыню сярод выкарыстаных гуртом інструментаў ёсць дудук, укулеле, дуда. Гэта пазнавальны "J:морс", але ў той жа час у пэўным сэнсе зусім іншы, абноўлены.
Першае выкананне шэрага новых песень адбудзецца ў межах "Таемнага канцэрта", які пройдзе ў Мінску ўвечары 10 лістапада ў пакуль што засакрэчаным месцы. На яго патрапяць першыя 50 пакупнікоў CD "Воздух" на OZ.by (дастаўка па ўсёй Беларусі), а таксама пераможцы конкурсаў на радыё Unistar, якія адбываюцца кожны працоўны дзень да 10 лістапада ўключна.
Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 13 лютага 2016 у Prime Hall.
Стужка навiн
0