Набыць манетніцу: як беларускія вытворцы падрыхтаваліся да дэнамінацыі

© Photo : AccessorizeМанетнiцы
Манетнiцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праз некалькі гадзін пасля аб’яўлення дэнамінацыі Sputnik ужо блукаў па магазінах у пошуках прыгожай манетніцы для абяцаных прыгожых манетак.

Ева Шэлань, Sputnik

Адпраўляючыся ў рэйд па галантарэйных магазінах горада, карэспандэнт Sputnik чакала сустрэць там чэргі з дзяўчат, што нарэшце дачакаліся ўводу манет, каб набыць пад іх прыгожанькія манетніцы. Але чэргаў не было, чакалася, што не будзе яшчэ і манетніц, але ж айчынныя вытворцы да дэнамінацыі аказаліся нечакана падрыхтаванымі.

У магазіне "Галантэя" Sputnik распавялі, што раней фірма выпускала манетніцы партыямі — да таго моманту, пакуль іх не выключылі з абароту. Кампаніі, дарэчы, споўнілася дзевяноста гадоў, таму "Галантэя" сустрэлася з усімі магчымымі беларускімі грашыма і стварыла для іх, здаецца, усе магчымыя кашалькі.

© SputnikАсартымент кашалькоў магазіна "Галантэя"
Асартымент кашалькоў магазіна Галантэя - Sputnik Беларусь
Асартымент кашалькоў магазіна "Галантэя"

— У нас ёсць дастаткова мадэляў з манетніцамі, хоць уласна манетніц пакуль няма. Здаецца, як толькі кіраўніцтва даведаецца пра дэнамінацыю, дык зробяць адмысловую лінейку спецыяльна для новых грошай, — расказваюць у магазіне.

Раней пра кашалькі з манетніцамі тут пыталіся толькі замежнікі, у магазіне кажуць: "Галантэю" надта любяць расіяне, а іх кашалёк без манетніцы не задаволіць.

У магазіне фірмы Mattioli навіной таксама здзіўленыя, але ж не разгубленыя. На вітрыне ёсць чатыры мадэлі кашалькоў з манетніцамі.

© SputnikАсартымент кашалькоў магазіна Mattioli
Асартымент кашалькоў магазіна Mattioli - Sputnik Беларусь
Асартымент кашалькоў магазіна Mattioli

"У нас толькі адна мадэль выходзіць без манетніцы — уласна беларускі кашалёк, замежнікі такія не набываюць", — тлумачаць у магазіне асаблівасці беларускага спосабу захоўваць грошы і дадаюць, што мадэль, пэўна, хутка зменяць.

Дарэчы, на форумах нумізматаў актыўна абмяркоўваецца тэма краінаў, у якіх няма манет. Сярод іх акрамя Беларусі — Лаос, Кыргыстан, Узбекістан, Лаос, Зімбабве, ДР Конга. Гаворка ідзе менавіта пра краіны, у якіх няма абаротных манет, юбілейныя не ўлічваюцца. Манет няма і ў Мьянме, дзе мінімальны кошт — 1000 кьят (чат), 100 кьят (чат) (манетка) можна выкарыстаць толькі як сувенір і прадаць яе турысту за 1 даляр.

Стужка навiн
0