Uber заявіў пра запуск сэрвісу ў Беларусі

© REUTERS / Eduardo MunozТаксі Uber у ЗША
Таксі Uber у ЗША - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампанія ўжо працуе ў 63 краінах і больш чым у 300 гарадах свету.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Міжнародная кампанія па браніраванню і аплаце таксі Uber заявіла аб прыходзе на беларускі рынак.

"Мы плануем працаваць у Беларусі ў рамках закона і прадастаўляць толькі ліцэнзійныя сэрвісы", — заявіў падчас прэс-канферэнцыі сэрвісу генеральны дырэктар Uber ў Расіі Дзмітрый Ізмайлаў.

Мінск стане першым горадам рэспублікі, дзе Uber прапануе сваю платформу. У Беларускай сталіцы будзе працаваць сэрвіс UberBLACK з аўтамабілямі Mercedes E і S класа, Audi A6, BMW-5 і BMW-7.

Аплата паездкі праводзіцца сэрвісам выключна па безнаяўным разліку. Таксама карыстальнікі могуць скарыстацца промокодам HelloMinsk і атрымаць бясплатную паездку коштам да 250 тысяч.

Uber — распрацаваны ў ЗША сэрвіс для пошуку, выкліку і аплаты таксі або прыватных кіроўцаў, даступны ў 63 краінах і больш чым у 300 гарадах свету, у тым ліку ў Расіі.

Стужка навiн
0