МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Яўген Барышнікаў, Сяргей Башлыкевіч,:B:N: акустычна, BosaeSonca, Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, ILO&friends, Navi ды Трыё з Аляксандрам Ясінскім — гэта зоркі сёлетняга, ХХІІ-га ўжо Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская восень" 2015.
Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень ды акустычныя праграмы рок-гуртоў: "Бардаўская Восень" — гэта фестываль, які стараецца адлюстроўваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ў многіх плашчынах, спалучаючы ў сабе розныя стылі ды накірункі.
Прапануем вам праграму "Бардаўскай восені".
6 лістапада 2015 (пятніца)
17.00 Бельск-Падляшскі — Бельскі Дом Культуры
Адкрыццё Фестывалю
- NAVI
- Сяргей Башлыкевіч
- Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra
7 лістапада 2015 (субота)
17.00 Бельск-Падляшскі — Бельскі Дом Культуры
Канцэрт Зорак:
- Трыё з Аляксандрам Ясінскім
- ILO&friends
- Яўген Барышнікаў
- :B:N: акустычна
8 лістапада 2015 (нядзеля)
15.00 Беласток — Падляшская Опера і Філармонія — Еўрапейскі Цэнтр Мастацтва
- BosaeSonca
- NAVI
Калі ёсць візы — налятайце.