Комікс па-беларуску пра падзел Рэчы Паспалітай

© Flickr / Dan MarkeyeФлаги Польши
Флаги Польши - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кнігарня “логвінаЎ” сёння прэзентуе пераклад польскага комікса “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Прэзентацыя-дыскусія пройдзе ў межах "Месяца польскай літаратуры з кнігарняй "логвінаЎ", удзел возьмуць польскія і беларускія коміксаробы і выдаўцы Томаш Самойлік і Адам Глобус, а таксама Павел Адамяк і Зміцер Вішнёў.

Дзея комікса праходзіць падчас трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу Расійскай імперыі, у тым ліку — Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой часцы пушчы і займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку і знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом.

Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з вымысленнымі. Тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, і Украіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак.

Аўтар Томаш Самойлік — навуковец, супрацоўнік Інстытута даследавання сысуноў Польскай акадэміі навук у Белавежы, прафесійна займаецца даследаваннем натуральнай гісторыі Белавежскай пушчы. Акрамя таго, піша кнігі для дарослых і дзяцей, а таксама стварае коміксы, за што атрымаў шэраг узнагарод і прэмій.

Дзе: галерэя "Ў"

Калі: 5 лістапада (чацвер) — "Пачытай мне комікс!"

Стужка навiн
0