МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Папулярная сацыяльная сетка Twitter змяніла сімвал дадання ў "абранае" — замест зорачкі з'явілася сэрцайка.
"Вы можаце шмат чаго сказаць з дапамогай сэрцайка. Прадстаўляем новы шлях для выражэння сваіх пачуццяў", — гаворыцца ў паведамленні Twitter.
You can say a lot with a heart. Introducing a new way to show how you feel on Twitter: https://t.co/WKBEmORXNW pic.twitter.com/G4ZGe0rDTP
— Twitter (@twitter) 3 ноября 2015
У афіцыйным блогу кампаніі гаворыцца, што сэрцайка з'яўляецца ўніверсальным сімвалам, якія сустракаюцца ва ўсіх культурах.
"Сэрца больш выразна, дазваляе вам перадаць увесь дыяпазон эмоцый і лёгка кантактаваць з людзьмі", — адзначылі распрацоўшчыкі Twitter.
Акрамя гэтага, у блогу адзначаецца, што па выніках папярэдняга даследавання было выяўлена: новыя карыстальнікі, якія прыйшлі ў Twitter з іншых сацсетак, больш звыклыя да "лайка", а "абранае" толькі блытае іх.