Аб’яднаць тых, хто чытае па-беларуску, з тымі, хто чытае коміксы

© Photo : з афіцыйнай групы магазінаПрадукцыя магазіна
Прадукцыя магазіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні прэзентацыі беларускамоўнага пераклада комікса пра трэці падзел Рэчы Паспалітай Sputnik пагутарыў з уласнікам першага ў Мінску магазіна коміксаў.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Сёння ў кнігарні "Ў" прэзентуюць пераклад польскага комікса на беларускую мову. З гэтай нагоды Sputnik пагутарыў з супрацоўнікам магазіна коміксаў і высветліў, ці можна сумясціць дзве суполкі людзей — тых, хто чытае коміксы, з тымі, хто чытае па-беларуску.

"Незалежныя коміксы карыстаюцца папулярнасцю, але нельга сказаць, што шмат людзей ідуць мэтанакіравана за еўрапейскімі ці рускімі аўтарамі. У Польшчы ўсё іначай: там вялізная колькасць незалежных коміксаў перакладзена на польскую мову і існуе раўнапраўна з амерыканскімі", — тлумачыць асаблівасці адносін беларусаў і коміксаў адзін з супрацоўнікаў магазіна "Time to be a Hero" і калумніст Spidermedia Уладзіслаў Міктум.

"Зараз найбольш папулярныя коміксы амерыканскія, бо Marvel актыўна развівае кінафранчайзінг і ўсе свае творы аб'яднаў у кінасусвет. Іх фільмы можа і не надта высокай мастацкай каштоўнасці, але ж іх персанажы відавочна самыя папулярныя", — расказвае спадар Уладзіслаў і дадае, што сярод самых любімых беларусамі герояў — Дэдпул, герой сусвету Marvel, і Бэтмен.

© Photo : афіцыйная група магазіна "Вконтакте"Коміксы
Коміксы - Sputnik Беларусь
Коміксы

"Дэдпул — персанаж, які здзекуецца над сусветам Marvel, які пошла жартуе і пры тым не патрабуе добрага ведання кантэксту, можна проста чытаць коміксы пра Дэдпул і не ведаць, што робіцца ў сусвеце Marvel. Бэтмен, якога Нолан пераўтварыў у вулічнага рыцара, што змагаецца са злом, таксама імпануе: з аднаго боку ён уяўляе сабой насілле, з іншага — барацьбу за справядлівасць", — расказвае Уладзіслаў пра асаблівасці густу наведвальнікаў магазіна.

А вось беларускамоўныя коміксы — прадукт не надта камерцыйны: "Людзі эксперыментуюць, але ж на камерцыйныя рэйкі гэта паставіць цяжка. Надта вузкі сегмент людзей, якія чытаюць коміксы, настолькі ж вузкае кола тых, хто чытае па-беларуску, і прымусіць іх перасячыся ў адной кропке надта цяжка".

Стужка навiн
0