МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Расійская спявачка Земфіра пачне новы тур у лютым 2016 года, паведамляюць расійскія СМІ.
Мінулы тур Земфіры, прымеркаваны да выхаду альбома "Жыть в твоей голове", адбыўся ў 2013 годзе. У спісе выступаў таксама значыўся Мінск — упершыню за некалькі гадоў спявачка наведала беларускую сталіцу.
Новы тур пад назвай "Я маленькі чалавек" прадоўжыцца два месяцы і ахопіць каля 20 гарадоў. Пачнецца ён у Сібіры — 4 лютага Земфіра выступіць у Омску. Таксама яна наведае Мінск і шэраг іншых гарадоў — Вільнюс, Рыгу і Талін. Завершыцца тур 1 красавіка ў Маскве.
Земфіра на сцэне з канца 1990-х гадоў. За гэты час у спявачкі выйшла шэсць студыйных альбомаў. Вядомая яна і працай у якасці кампазітара да фільма "Последняя сказка Риты".
Апошнім часам падчас візітаў Земфіры разам з ёй ездзіць і расійская актрыса і рэжысёр Рэната Літвінава. Яны былі ў Мінску ўжо бягучай восенню.