Падарожжа “Лабірынтамі старой Вільні”

© SputnikКрыши Вильнюса
Крыши Вильнюса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падарожжа "Лабірынтамі старой Вільні" з адным з нашых улюблёных вядоўцаў па Міншчыне, гісторыкам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым адбудзецца 28-30 лістапада.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Падарожжа "Лабірынтамі старой Вільні" уключае ў сябе візіт у мясціны Францішка Багушэвіча: фальварак Свіраны — дзе нарадзіўся заснавальнік беларускай літаратуры; касцёл у Руйконях, дзе ён быў ахрышчаны. Удзельнікі вандроўкі наведаюць музей-сядзібу знакамітага паэта і краязнаўца Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча). Недалёка ад беларуска-літоўскай мяжы агледзяць абарончы замак 14 ст. у Медніках (Мядзінінкай).

Падарожжа па старой Вільні ўключае наведванне ўсіх ключавых аб'ектаў, якія цесна звязаны з беларускай гісторыяй. Гэта знакамітая Вострая Брама, якую апяваў у сваіх творах Максім Багдановіч, праваслаўны манастыр Святога Духа, Базыльянскія муры, дзе доўгі час дзейнічала беларуская гімназія і музей братоў Луцкевічаў. Наведаем дом, дзе размяшчалася друкарня Францішка Скарыны, мясціны звязаныя з імёнамі Канстанціна Каліноўскага, Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы.

Увечары 28 лістапада запланавана сустрэча з беларусамі Віленшчыны, прадстаўнікамі арганізацыі "Беларускі музей імя Івана Луцкевіча", што дазволіць яшчэ больш акунуцца ў атмасферу беларускай гісторыі і культуры старадаўняй сталіцы.

На наступны дзень (29 лістапада) наведаем 5 найвядомых бажніцаў Вільні, якія пабудаваны ў самых разнастайных стылях: готыка, барока, класіцызм.

Стужка навiн
0