МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас ўступлення ў пасаду падкрэсліў самастойнасць і незалежнасць беларускай палітыкі.
Інаўгурацыя прэзідэнта праходзіць у Палацы Незалежнасці ў Мінску.
"Наш народ прадэманстраваў найвышэйшую палітычную культуру на гэтых выбарах", — заявіў Лукашэнка.
Таксама зноў абраны прэзідэнт падкрэсліў, што "без усялякай ліслівасці, гэта была такая кампанія, калі мы ганарыліся сабой і сваім народам" і выказаў упэўненасць, што "усім кандыдатам былі прадастаўлены роўныя правы".
"Я ад усяго сэрца дзякую вам, дарагія суайчыннікі, тым, хто нас падтрымаў. Гэта не мой поспех, а агульнанацыянальная перамога, перамога нашага народа", — сказаў Лукашэнка.
Выказаўся прэзідэнт і пра тое, што "ў грамадстве наспела пэўную колькасць чаканняў".
Ён таксама звярнуўся да тых, хто выступае за рэформы. "Дык вы кажаце адкрыта, што трэба зламаць палітычную сістэму, эканоміку… Задайце сабе пытанне, ці патрэбныя нам такія рэформы?", — звярнуўся зноў абраны прэзідэнт.
Паводле слоў Лукашэнкі, і расіяне, і ўкраінцы "паспыталі гэтых рэформаў". "Чым дрэнная наша сістэма? Я ўсё часцей думаю, што ж мы зрабілі не так?", — сказаў Лукашэнка.
"Калі людзям пачынаеш тлумачыш, што такое рэформы, дык кажуць: "Так, я за рэформы, але не за мой кошт, а за кошт суседа". Давайце шчыра скажам, што рэформы — гэта павышэнне пенсійнага ўзросту, платная медыцына…", — выказаўся прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што падтрымкі дзяржавай сельскай гаспадаркі не хапае краінам Еўропы, прывёўшы ў прыклад Нямеччыну і Францыю. Таму беларускі лідэр насцярожана падыходзіць да прапаноў рэфармаваць АПК.
"Складана знайсці таленавітага кіраўніка прадпрыемства, а вы хочаце фермераў знайсці талковых, каб зямлю капалі, і раздаць ім яе?", — сказаў прэзідэнт.