МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Падчас прамовы ў дзень інагурацыі Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь — міралюбівая краіна, і развіццё эканомікі стане гарантам нашай незалежнасці. Прэзідэнт паабяцаў апазіцыі, што не дазволіць сілавога захопу ўлады, але ж зазначыў гатоўнасць прымаць новыя ідэі. "Ідэя, калі яна прадыктована клопатам пра народ, будзе пачута", — запэўнівае прэзідэнт.
"Не разрывайце вы нас, дайце нам спакойна жыць на сваім кавалку зямлі, ні сутыкайце нас ні з Расіяй, ні з Захадам, мы хочам проста спакойнага і мірнага жыцця", — падкрэсліў прэзідэнт, калі тлумачыў пазіцыю Беларусі на міжнароднай арэне, і паабяцаў працягнуць нармалізацыю адносінаў з заходнімі суседзямі. Пры тым прэзідэнт зазначыў, што зробіць усё, каб Беларусь стала самай інвестыцыйна прыцягальнай краінай.