МІНСК, 6 ліс — Sputnik. Прэзідэнт, заканчваючы сваю прамову, падкрэсліў, што ён — звычайны чалавек. "Калі працую з вамі на суботніку, калі выходжу на хакейнае і футбольнае поле, дык раблю гэта не для піяру", — зазначыў зноў выбраны прэзідэнт.
Лукашэнка паабяцаў народу, што неколі яму не здрадзіць. "Я заўсёды абараняў і буду абараняць вас і вышях дзяцей. Так, я жосткі чалавек, заўсёды буду патрабаваць ад сваіх падначаленых максімум. Іначай не вытрымаем", — патлумачыў прэзідэнт.
Распавядаючы пра ход выбараў, Лукашэнка падкрэсліў, што хтосьці, можа, прагаласаваў авансам, і запэўніў — вы прагаласавалі правільна. "Пасля кампаніі мы не засталіся нікому нічога павінныя, ні на Усходзе, ні на Захадзе, ні ў Амерыцы, ні ў Афрыцы, я не даваў ніякіх абяцанняў. І гэта вялікае дасягненне, калі выбірае народ, а не грошы", — зазначыў Лукашэнка.
Навучаючы беларусаў азам палітыкі, Лукашэнка заклікаў паглядзець, якія грошы і людзі стаяць за палітыкам. "У мяне няма грошай і людзей, ёсць толькі вы, беларускі народ, і я буду служыць вам да таго часу, пакуль будзеце мне верыць", — скончыў сваю прамову прэзідэнт.