МІНСК, 6 ліс — Sputnik. Рэпрадукцыя "Партрэта жонкі з кветкамі і фруктамі" Івана Хруцкага зараз упрыгожвае сцяну аднаго з будынкаў на Карла Маркса. Для Sputnik мастак Міця Післяк распавёў пра тое, як узгодніць акт стрыт-арту з уладамі і як займацца прамоцыяй праз Дар'ю Домрачаву.
"Прыйшлося дамовіцца з сям'ю органамі ўлады — з адміністрацыяй раёна, ЖЭСам, ЖРЭА, Мінкультам, гарыспалкомам, Гададскім мастацкім саветам. Варты сказаць, пераконваць нікога ў тым, што ідэя добрая, не спатрэбілася. Здаецца, калі няма мэты зрабіць выяву палітычнага сімвала, дык адміністрацыя дзейнічае згодна з інструкцыяй і дае дазвол", — распавядае мастак.
Нягледзячы на неўдалы вопыт ператварэння вуліцы ў пешаходную зону — тады незадаволенымі засталіся шэраг жыхароў — высокае ва ўсіх сэнсах мастацтва (маляваць прыйшлося з пад'ёмніка) супраціву не сустрэла.
"Былі думкі, што могуць з'явіцца незадаволеныя людзі, але ж ні аднаго адмоўнага выказвання не сустрэў. Усе наадварот дзяквалі, частавалі гарбатай, пакуль маляваў", — распавядае Міця пра гасцінасць Карла-Маркса.
Праект быў рэалізаваны дзякуючы краўдфандынгу. Болей за палову сумы на рэалізацыю праекта далі жыхары горада, астатнюю частку перавёў праз Ulej "Прыёрбанк".
"Вялікую ролю адыграла знаёмства з Дар'яй Домрачавай, якая змясціла інфармацыю пра праект на сваёй старонке ў сацсетках, і тут жа да ініцыятывы палачі далучацца неабыякавыя", — распавядае Міця.
Наступным горадам, дзе з'явіцца карціна Міці Післяка, хутчэй за ўсё, стане Вільня.