Каму варта паглядзець, а каму – супрацьпаказана: Курэйчык пра “ГараШ”

© Sputnik / Ася ПоплавскаяАлександр Крупина, Дмитрий Фрига и Андрей Курейчик
Александр Крупина, Дмитрий Фрига и Андрей Курейчик - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні прэм’еры “ГараШ” Sputnik спытаў рэжысёра пра парады аўдыторыі – каму варта паглядзець фільм, а каму лепей яго не бачыць.

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Праз паўгадзіны гледачы "Лістапада" пабачаць амаль ці не самую доўгачаканую беларускую прэм'еру. Sputnik папрасіў Андрэя Курэйчыка, рэжысёра карціны, падзяліць патэнцыйнага гледача на катэгорыі і пракаментаваць, каму варта паглядзець шабаноўскае кіно, а каму лепей гэтага не бачыць.

Не глядзець

Прафесійным аўтамеханікам. Тым, хто чакае рэаліці на тэму гаражных спраў, лепей фільм не глядзець. Мы расказваем пра містычны шабаноўскі Гараж, Кулінковіч і Навумчык — не механікі, а, хутчэй, злыя геніі, прамога выказвання на тэму аўтамеханікі шукаць не варта.

Амерыканцам. Героя высылаюць з Амерыкі, у фільме мы з іроніяй ставімся да амерыканскай мары, таму тым, хто шчыра ў яе верыць, "ГараШ" лепей не глядзець.

Паглядзець

Беларускім чыноўнікам. У фільме мы ўздымаем тэмы карупцыі на мясцовым, лакальным узроўні, якая нас перасьледуе ў жыцці. Можа, калі б чыноўнікі пабачылі кіно, зразумелі б, што не варта ціснуць прадпрымальнікаў і рабіць іншыя мелкія шкодныя рэчы.

Мінчукам. Тыя, хто жыве ў новых раёнах, нядобра ведаюць, як жывуць тыя ж Шабаны, ім варта было б пабачыць, што акрамя праспекту Незалежнасці і Нямігі, ёсць у Мінску і іншыя мясціны.

Усім прыхільнікам рок-н-рола. Упершыню беларуская рок-зорка, лідар Нейра-Дзюбеля Саша Кулінковіч грае адну з роляў у беларускім кіно.

Шабаноўцам. Мы не ставілі на мэце крытыкаваць Шабаны, прыніжаць іх, мы, насупраць, лічым, што гэта асаблівая энергетычная кропка на мапе Мінска, дзе асаблівы лад жыцця, спецыфічная культура, таму Шабанамі варта ганарыцца.

Стужка навiн
0