Фані Ардан: чалавечая істота створаная дзеля кахання

© Sputnik / Кацярына АрціменяФані Ардан за размовай з прыхільнікамі
Фані Ардан за размовай з прыхільнікамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах Ардан, чалавек можа абыходзіцца без мастацтва, але не без кахання.

Алена Васільева, Sputnik

Французская кінаактрыса Фані Ардан прадставіла на фестывалі "Лістапад" свой фільм "Дакучлівыя рытмы" і паразмаўляла з карэспандэнтам Sputnik пра каханне і кіно.

Фільм, прадстаўлены ў Мінску на кінафестывалі "Лістапад" — другая рэжысёрская праца актрысы. Стужка апавядае пра віяланчэлістку, якая шукае выратавання ў мастацтве.

"Я перакананая, што чалавечая істота створаная, каб любіць. Мастацтва дае нам магчымасць арганізаваць хаос. Мужчына і жанчына, якія любяць адзін аднаго ўсё жыццё, могуць спакойна абыходзіцца без мастацтва", — адказала суразмоўніца агенцтва на вечнае пытанне аб першаснасці.

Па словах Ардан, яна, будучы еўрапейскай актрысай, ніколі не гналася за Галівудам — амерыканскі рэжысёр і сцэнарыст Сідні Полак сам прыехаў у Францыю, каб прапанаваць ёй ролю ў фільме "Сабрына".

"Калі ў Штатах я прэзентавала фільм "Суседка", амерыканскі журналіст спытаў: мадам Ардан, вы напэўна марыце аб кар'еры ў Галівудзе. І я цалкам шчыра сказала — не, я мару пра Расію. Па зале пайшоў халадок, Труфо сказаў: забудзь пра кар'еру ў Амерыцы", — распавяла французская актрыса.

© Sputnik / Кацярына АрцімовічФані Ардан на "Лістападзе"
Фані Ардан на Лістападзе - Sputnik Беларусь
Фані Ардан на "Лістападзе"

 

Франсуа Труфо быў першым каханнем Ардан, рэжысёрам, што зняў яе разам з Жэрарам Дэпард'е ў "Суседцы", мужчынам, пра якога Фані дагэтуль кажа з пяшчотнасцю і пасля вялікай паўзы. Гісторыя кахання была трагічнай — праз тры гады пасля іх знаёмства ў Труфо дыягнаставалі рак. Пра гісторыю свайго кахання Фані расказваць не любіць, на экране распавядае пра іншых.

Па словах Ардан, акцёрская кар'ера ўскладняе працу ў новым статусе рэжысёра. Яна адзначыла, што належыць да таго тыпу акцёраў, якія не любяць, калі ім тлумачаць, што рабіць, але сама не можа ўтрымацца і кіруе акцёрамі. Сама Фані ўсё жыццё выбірае ролі, якія ёй падабаюцца.

"Ворага народа, серыйнага забойцу я згуляць магу, але адмоўлюся ад ролі сухой, злой, жанчыны. Жыццё адно, хачу радавацца кожнаму імгненню, нават калі фільм не атрымаўся, 20 хвілін на пляцоўцы я была шчаслівая," — кажа акторка.

Стужка навiн
0