МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Вера Палазкова прымушае спрацоўваць нейкія старажытныя механізмы, з-за якіх уся жаночая частка насельніцтва, незалежна ад узросту і адукацыі, сыходзіцца ў адзіным душэўным парыве самазабыўнай пакуты. Не прыходзячы ў прытомнасць, мы ідзем у касы і набываем квіткі за не абы-якія грошы на канцэрт Палазковай.
Sputnik прапануе вершы беларускіх паэтак, над якімі і пакутуецца не горш і сэрца шчэміць як мае быць.
Наста Кудасава
ДАЛЬ
даль расьцягваецца ў "дай"
з кожным кiламетрам жылаў,
памяць цела — злая здань,
карнiца
тым, што любiлi,
вернiца шчымлiвых дзён,
катавальных ранкаў служка,
успамiнавым рызьзём
набiваецца ў падушку…
*
пешчавы слой пакрывае скуру
і раз'ядае цела эмаль —
так я старэю,
сумленьне гмуру,
лічу, як вязень, за маем май,
нашу твае пацалункі ў порах,
амаль разыходзячыся па швох…
колам пякельным
стаіць на ўсё горла
шчасьце,
што кожны з нас
не ўбярог.
ГОРАДЗЕ НАШ
горадзе наш,
атулі, сагрэй,
але не судзі, ня важ.
закрый ад людзей,
сам стань ля дзьвярэй,
горадзе, схове наш…
дай нам дапіць гэты лёс нагбом,
смутак наш забялі,
ты ж ведаеш, горадзе,
толькі любоў
трымае мяне на зямлі.
ПЛЯЧО
— 1-
плячом палячы, прытулі аж датуль,
пакуль не пачнецца віна,
прадыхай ратункам у скронь-слепату мне,
што я не адна, не адна.
хай збудзецца ўсё, што так страшна назваць,
што цепліцца ў гронках-руках,
пакуль я сплываю ў пляча твайго завадзь —
шчаслівы пакорлівы птах…
— 2-
у калысцы пляча сплыла
і забыла пра бераг.
зор, як вечнасці, — дазяла
ветах жменяй адмераў.
зорны тук — дармавая сыць
галадранцам самоты,
толькі б не перасталі плыць
плеч хупавыя флоты…
Аліса Мініна
Ты і сам разбурыў наш апошні мост-
Не руйнуй.
Будзе дзень, будзе час, будзе пост-
Не раўнуй.
Не глядзі ўглыб, не хістай ў бакі,
Не пытай ў рыб дзе канец ракі-
Не сумуй.
А як сум, а як сын, як сон у руку-
Нам подораць кажнаму па мастаку,
Прынясуць ў клюве.
Яны без і бэз, і дом на рагу
Намаляюць.
Панальюць вады, прынясуць вуду
Калі я прыду паглядзець,
Не шкадуй-
Trast and fall
Не псуй словаў…
* * *
Яна ў цябе будзе анёл,
Вядома, што папяровы.
Ноч не клеіцца.
Наўпакі — свеціць у вочы.
Трэш шчурпатыя ступакі —
Не дзявочыя.
Выдумляеш чарговы план:
Плён і травень.
Чуеш, у кухні бурбоча кран…
Круціць страўнік.
Голау светлы і залаты.
Толькі рыбкай
З самаробнай маей вуды
Скочыць рыфма.
Адбівай ужо, не цягні,
Гэты мячык.
Я цяпер усе на зямлі
Растлумачу.
За суседаў залезу плот
У пах вішнёвы
І пісать магу круглы год
На замовы.
Абадраць на гарбатны дым
Кветкі ліпы.
Нікуды, нікуды,нікуды
Больш не ўліпнуць.
* * *
Згубіўся, блукаў
Апантаны нечым,
Намулялі боты- знямог.
Дайшоў, прытуліўся:
радасць сустрэчы
я — дрэўца паміж дарог
Самотнае сінім цвярозым ранкам
Сыходзіў. На паўпуці вяртаўся,
Люляў, спяваў калыханкі,
Каб заўтра зноўку сыйсці.
Па рэйках ляцеў, раствараўся ў мае,
У птушкаў браніраваў дах
Лічыў, что вяртанні "прыкмета благая",
Але ж паворочваў на пах.
Танюткі і спелы восеньскі водар,
Дрыготкі драўляны стан.
Казаў: "Я ў палоне" і з гэтай нагоды
Першы яблык дастаў.
Частуйся, каштуй, адпачні на лоне,
Увайдзі ў тую ж ваду.
Я чырваннем яблычным у далоні
Твае сарвусь, упаду.
* * *
Валакардзіма
Мы ляжым на падлозе,
І нас абдымае водар,
Які лезе ў старыя рамы
Праз кожную дзірку.
Зрабі выгляд, што спіш,
Зрабі гэта з асалодай,
І я кожную ранку
Перакладу ў гадзіну.
Абыякава ці пераклад
Будзе трапны.
Я хачу, каб ён трапіў
У твой панцыр,
А ты зноў кідаеш мяне ля трапа
Канцавой невядомай
Аўтобуснай станцыі.
А мне што, а мне
І не трэба болей,
Як у далонях тваіх
Ціхенька цікаць.
Ад астатняга
І папярэдняга болю
Я лякуюся кроплямі
Валакардзіна.
* * *
Я за всё прощу и за колкости и за спесь.
Не ходи за ней в моём городе. Я же здесь!
Этот сквер-мой. Мои улицы. Карты- врут.
Не целуйся с ней. Не целуйся же… Я ведь тут!
Я здесь вросшая. Я тяжёлая горсть земли.
Пожалей меня. И пока что ей не звони!
Я же здесь- ей твой каждый вздох
выливается в вой.
Я уеду. Она расскажет,
как быть второй.
* * *
Не пісаць нам цяпер,
Не ісці, не верыць.
Узгадай- адзін май
І адзін верасень.
Небакрай не кранаць,
Не круціць кранаў.
Люты — Познер,
А чэрвень занадта рана.
Не спяваць на сон,
Не гайдаць калыску.
Забывай — ціхі жнівень,
Кастрычнік — хісткі.
Снежань — кропка,
А студзень…доўгая рыска
Тры куты, чатыры куты
І выйсце.
Не збіраць ажынаў.
Што ты тут зробиш?
Пінск — дажджы,
Буйныя дажджы ў дробі.
Кацярына Шчасная
Калі прамень
гарачы першы
узоры рук і спін
на сцяне
накідаў старанна
Ты спытаў наіўна
(аж да слёз міла)
зусім не
"А ты спрабавала..?"
"Праўда, я лепшы?"
А такое файнае:
"Значыць цяпер
Ты для мяне
Будзеш пісаць вершы?"
* * *
Застыла ў ледзяшы кветка —
Не чакала, цябе, холад.
У крышталі пякучым
Цяжка сядзець.
Я б яе сагрэла,
Забраўшы з сабою ў слоік.
Але сыдуць слёзы,
Пакінуўшы чорную цень.
За сонцам долу коціцца
кароткі дзень.
Снег упарта замятае кветку
І крэмзу "прабач" на акне.
ФІРАНКІ
За цёмнымі фіранкамі
Дваццаць першы ранак,
Як я сонца мераю
Ад тваіх плячэй.
Снаванні ўлева-ўправа
Збіваюць раўнавагу
Мару я, што можа заўтра
Усё гучнае стане цішэй.
А сюрпрызік не такі салодкі,
Ды не с той каёмачкай!
І што мне ямкі-шчочкі,
Калі жыць са сволаччу.
Робіш гучней дынамікі,
Каб збіць маё "Ой, маменька!
Ды гараскопы складзены
Толькі для дурніц!"
І даўно бы гэта скочыла,
Ды толькі шчочкі-ямачкі
Спіначку пад плечыкі
Падкладаюць ніц.
***
Бывае —
Настрой губляецца,
Ад кашулі гузік,
І "нірваныя" калготкі.
А як пыл страсаеш
У суботу,
Знаходзіш нанова
Сусветную гармонію.
Вось у трубе
Новай станцыі
Неяк раз — разгубілася…
А ён — пад ногі мне
На сваім фірмовым ровары.
Опачкі!
Думала, даўно ўжо страчаны,
А не — ён як новенькі.
Мой падаруначак!
Цябе схаваю ў каробачку,
Каб кожны дзень
Здзіўлёна і радасна
Знаходзіць цябе.
Кацярына Массэ
Белая калона
У чорнай залі
Кветкавы ордар пад аховай.
Бетону і сталі.
Мармуравая анфілада.
Каменныя контрфорсы.
Мая каралевыя памада.
Твае "найкаўскія" кросы.
"Сіксцінская Мадонна" Рафаэля,
Насупраць — квадрат Малевіча.
Я распасцерла крылы ды ўзляцела.
А ты застыў, як Апалон, у сваёй велічы.
Я злева: пішу ў паветры класічную фрэску.
Ты — справа: ставіш лэптоп на загрузку.
І кажаш мне штосьці па-нямецку.
А я маўчу.
Па-беларуску.
Яна Явіч
Ліст…
Лета паставіла клічнік (!).
Белы аркуш паперы
Для чарговага верша
пакуль застанецца чыстым.
Часу няма на сустрэчу…
На лірыку… а гэта
Пішу не цябе.