Бум-бам-літу дваццаць год – юбілей легендарнага руху

© Flickr / Epic FireworksФейерверки
Фейерверки - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адсвяткаваць юбілей літаратурнага руху аматарам і спачуваючым можна будзе ўжо ў пятніцу ў музеі Азгура.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Легендарны рух, які некалі зрабіў сапраўдную рэвалюцыю ў беларускай літаратуры, адзначае сваё 20-годзьдзе.

Сёння Бум-Бам-Літ успрымаецца перадусім як легенда 90-ых, якую даўно ўжо прэпарыруюць літаратуразнаўцы і студэнты. Рух зрабіў сваю справу — пазбавіў айчыннае прыгожае пісьменства звыклай для яго эстэтычнай цнатлівасці і паспяхова сканаў яшчэ ў 1999 годзе.

Але колішнія "зрухары", на шчасце, пакуль жывыя — ва ўсіх сэнсах слова. Таму 13 лістапада абяцаюць зусім не мемарыяльную "сустрэчу вэтэранаў", але цалкам сучасную літаратурную імпрэзу. Арганізатары, прынамсі, кажуць пра шалёны кактэйль словаў, музыкі, віскату, шуму, ляманту, жэстаў, відэаэфэктаў.

Стужка навiн
0