МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Аўтобусная кампанія Eurolines прапануе дармавыя білеты. Паездкі з Варшавы ў Нідэрланды, Францыю, Нямеччыну і Бельгію абыдуцца ўсяго ў 9 злотых (2 еўра) у адзін бок.
Колькасць квіткоў па такім кошту абмежаваная. Паездкі па акцыі магчымыя ў наступныя даты:
- з Варшавы ў Еўропу: 17-23 снежня;
- з Еўропы ў Варшаву: 31 снежня — 6 студзеня
"Евролайнс" — аб'яднанне кампаній, якія ажыццяўляюць далёкія пасажырскія аўтобусныя перавозкі па ўсёй Еўропе, а таксама ў Марока. Арганізацыя была ўтворана ў 1985 годзе. З тых часоў штаб-кватэра "Евролайнс" размешчана ў Бруселі. Па стане на 2006 год у аб'яднанне ўваходзяць 32 кампаніі.