Восьмы форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя пройдзе ў Маскве

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкФорум европейских и азиатских медиа (ФЕАМ)
Форум европейских и азиатских медиа (ФЕАМ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У форуме прымуць удзел кіраўнікі найбольш аўтарытэтных і папулярных СМІ, эксперты медыябізнесу і вядомыя журналісты з 14 дзяржаў постсавецкай прасторы.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя (ФЕАМ), арганізатарам якога выступае МІА "Россия сегодня", адбудзецца ў Маскве 10 лістапада. Форум адкрыецца пленарным пасяджэннем з удзелам генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва і галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня", галоўнага рэдактара тэлеканала RT Маргарыты Симоньян. Тэмай ФЕАМ-2015 стане "Устойлівае партнёрства ў нестабільным свеце". Удзел у форуме прымуць галоўныя рэдактары і топ-менеджэры найбольш аўтарытэтных і папулярных СМІ, кіраўнікі буйных тэлерадыёкампаній і інтэрнэт-парталаў, эксперты медыябізнесу і вядомыя журналісты з 14-ці дзяржаў постсавецкай прасторы (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кіргізія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна, Эстонія).

Асноўная павестка дня ФЕАМ-2015 — узаемадзеянне СМІ краін былога СССР ва ўмовах розных палітычных і эканамічных працэсаў. У рамках форума запланаваныя тры тэматычныя дыскусіі: "Еўразійская інфармацыйная прастора: выклікі і рызыкі", "Медыяіндустрыя: захаваць аўдыторыю і свой імідж", "Устойлівае партнёрства ў нестабільным свеце". Праграма ФЕАМ-2015 уключае спецыяльныя сесіі з дырэктарам Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС РФ Марыяй Захаравай, а таксама з пісьменнікам, публіцыстам Віктарам Ерафеевым і галоўным рэдактарам газеты "Заўтра", старшынёй Ізборскага клуба Аляксандрам Праханавым.
Акрэдытацыя СМІ на мерапрыемства адкрыта на афіцыйным сайце ММПЦ МІА "Россия сегодня".
Форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя (ФЕАМ) — унікальная пляцоўка, якая не мае аналагаў на постсавецкай прасторы, якая збірае вядучых медыяэкспретаў з краін СНД, Балтыі і Грузіі для абмеркавання тэндэнцый і прагназавання працэсаў развіцця медыяіндустрыі. Форум праводзіцца з 2006 года. Першыя чатыры гады форумы праводзіліся ў Маскве, затым ФЕАМ прымалі Кіеў, Астана, Мінск. У 2011 годзе да ўдзельнікаў ФЕАМ, які адбыўся ў Астане, з прывітальным пасланнем звярнуліся прэзідэнты Расіі і Казахстана Дзмітрый Мядзведзеў і Нурсултан Назарбаеў, падкрэсліўшы зацікаўленасць у развіцці пазітыўных працэсаў на постсавецкай інфармацыйнай прасторы. У 2012 годзе ў Мінску з журналістамі-удзельнікамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД у рамках ФЕАМ сустрэўся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. ФЕАМ-2015 працягне традыцыі форумаў ранейшых гадоў, падаўшы сваю пляцоўку для адкрытага дыялогу і абмену вопытам.

 

Стужка навiн
0