Адкрыццё "Лістапада": убачыць зорку французскага кіно і не памерці

© Sputnik / Виктор ТолочкоФранцузская киноактриса Фанни Ардан на кинофестивале "Лiстапад"
Французская киноактриса Фанни Ардан на кинофестивале Лiстапад - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кінафестываль "Лістапад" у дваццаць другі раз адкрыўся ў Мінску, на цырымоніі прысутнічала калумніст Sputnik Ася Паплаўская.

Журналісты былі неаднаразова папярэджаны: калі месцаў у зале не застанецца пасля пасадкі гасцей і гледачоў, якія набылі квіткі, будзеце "адпрацоўваць адкрыццё па сцэнарыі". Месцаў не засталося ад слова "зусім", але карэспандэнт Sputnik ўсё ж пранікла ў залу.

А зоркі хто?..

Другі год падрад кінатэатр "Масква" прымаў міжнароднае свята кіно. Прэса прыйшла за гадзіну да пачатку цырымоніі і тулілася ў холе кінатэатра. Пакуль пішучая брація збіралася вакол супрацоўнікаў прэс-цэнтра кінафестывалю, я звярнула ўвагу на кніжную экспазіцыю, якая размясцілася справа ад уваходу. Другі год падрад фестываль супрацоўнічае з домам кнігі "Светач", які знаходзіцца ў суседнім будынку.
Кінатэатр "Масква" у Мінску, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця "Лістапада".

© Photo : Официальный сайт фестиваля "Лістапад"Открытие фестиваля в 2014 году
Открытие фестиваля в 2014 году - Sputnik Беларусь
Открытие фестиваля в 2014 году

Загадчыца Алена Бандарэнка распавяла, што на паліцах сабрана ўсё, што датычыцца кіно: кнігі пра вядомых і знакамітых, замежных і беларускіх акцёраў. З навінак кніга беларускай актрысы Алесі Грыбок "Ты — Суперагент. Менеджмент и продвижение киноактера". Кошт такі жа, як у краме. Выстава-кірмаш кніг пра кіно — на цырымоніях адкрыцця і закрыцця кінафестывалю, так што ў вас яшчэ ёсць магчымасць прыкупіць.

Журналісты і фатографы стаялі паміж парэнчамі лесвіцы і спецыяльнай агароджай. Госці фестывалю павінны былі ўрачыста ісці па лесвіцы, ніяк, да слову не пазначанай (ні табе чырвонай, ні сіняй, ні, на крайні выпадак, зялёнай дарожкі). Але ўсё перавярнулася з ног на галаву: журналісты фарсілі сабе па лесвіцы, а акцёры з'яўляліся ў дзвярах, распаўсюджвалі вакол сябе водары ванілі, хаваліся ў футра і знікалі. Калі я павярнула галаву назад, стоячы там, дзе належыць прэсе, убачыла народнага артыста Беларусі Віктара Манаева, які праціскаўся скрозь журналістаў…

Пакуль калегі, якія, дарэчы, нават і не думалі ўлічваць дрэс-код (дзяўчыны — у кактэйльных сукенках, мужчыны — у касцюмах, фатографаў таксама датычыцца), гулялі ў латарэю: хто гэтая дама ў мяхах ("А, дакладна Святлана Зелянкоўская! А гэтага мужчыну я на экране бачыла, але як клічуць — не ўзгадаю!"), вядучыя цырымоніі Вера Палякова і Дзяніс Паршын прыйшлі на дапамогу і агучылі імёны некаторых беларускіх акцёраў, якія дзесьці тут прабягалі. Назаву тых, каго бачыла на ўласныя вочы. Ужо названая Святлана Зелянкоўская, Іван Мацкевіч, Тамара Міронава, Святлана Сухавей, Таццяна Мархель, Алеся Грыбок і Ілля Мацкевіч, Віктар Манаеў, Аляксандр Яфрэмаў і Валерыя Арланава, Яўгенія Кульбачная, Алена Дуброўская.

Тыя артысты, якія не хаваліся за спінамі пішучай браціі, а смела ішлі па цэнтры лесвіцы, амаль не ўсміхаліся, перад фотакамерамі ня пазіравалі. "Неяк дзіўна, так? Чаму яны так сябе паводзяць?" — з'явілася новая тэма для абмеркавання ў прадстаўнікоў прэсы. І толькі заўсёды пазітыўная і гарэзная Алена Дуброўская ўдосталь накруцілася перад фатографамі, ды Святлана Зелянкоўская паводзіла сябе адкрыта і прыязна.

"Гары ў сваім журналісткі пекле!"

Калі нарэшце абвясцілі, што пара праходзіць у залу для гледачоў, займаць месцы, каб пачаць атрымліваць задавальненне для вачэй, можна было пабачыць прыгожую карціну: Валерыя Арланава папрасіла мужа Аляксандра Яфрэмава зрабіць некалькі здымкаў на мабільны тэлефон на фоне лагатыпа кінафестывалю. Так, разглядаючы вынік, і пайшлі ў залу зоркі беларускага кіно.

Месцаў для прэсы, як і чакалася, не засталося. Я ўжо было страціла надзею, а тут яшчэ калега падліла алею ў агонь, вырваўшыся з перапоўненай кіназалы: "Гары ў сваім журналісцкім пекле, а я пайшла!" Вядучыя некалькі разоў папрасілі прэсу пакінуць авансцэну, каб яны змаглі пачаць цырымонію адкрыцця, але тыя не спяшаліся сыходзіць. Раптам скразняк зачыніў дзверы, адрэзаўшы мяне ад галоўнай кінападзеі краіны.
Я вырашыла проста так не здавацца, абышла залу з іншага боку і, памахваючы перад носам акрэдытацыяй, пракралася ўнутр. За мной успырхнула купка жанчын, якія сціпла цяробілі ў руках запрашальныя білеты. Строгая наглядчыца кінатэатра грозна спыталася, робячы акцэнт на кожным слове: "Хто вас сюды клікаў?" Я зрабіла самы абыякавы выраз твару, на які была здольная, і пачала слухаць пасланне прэзідэнта Беларусі ўсім датычным да свята кіно. Цырымонія пачалася, я была яе сведкам, стоячы на адной назе пасярод правадоў. Усё ў парадку.

Каб "Беларусьфільм" разбіваў сервіз талеркі кожны год

Пасля паслання Аляксандра Лукашэнкі абвясцілі ўладальніка спецыяльнага прыза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве". Ім стаў рэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі Вадзім Абдрашытаў.

"Я узрушаны, ніяк не чакаў такога, гэта ўражвае, — дзяліўся з гледачамі эмоцыямі ўладальнік каштоўнага прыза. — Гэта не толькі асабістае стаўленне вашага прэзідэнта да таго, што я раблю, але і людзей, звязаных з кіно, якія яму параілі маю кандыдатуру. Мне вельмі прыемна атрымаць такі прыз у Беларусі, таму што з ёй у мяне звязаныя вельмі добрыя ўспаміны пра тыя часы, калі я здымаў тут свае фільмы. Да таго ж, ваенныя зборы я праходзіў у паселішчы Старыя Дарогі. Ведаеце такое?.. Мінск, у якім я жыў, здымаючы фільмы, змяніўся — сучасны, еўрапейскі горад І кінафестываль — еўрапейскі у лепшым сэнсе гэтага слова ".

Пасля было прадстаўлена журы, карціны конкурсу нацыянальнага кіно, на якія вядучыя зрабілі асаблівы акцэнт. Гледачам паказалі апытанне студэнтаў Акадэміі мастацтваў. Усе як адзін казалі пра светлую будучыню беларускага кінематографа, а адзін хлопец адзначыў, што ў Беларусі "трэба здымаць камедыі і трэйлеры". Гэта значыць, трылеры. У зале засмяяліся.

Пасля прадстаўлення фільмаў-удзельнікаў конкурсных праграм кінафестывалю прыйшла чарга разбіць талерку і абвясціць "Лістапад" адкрытым. Расціслаў Янкоўскі, ганаровы старшыня кінафестывалю, з-за хваробы не змог наведаць цырымонію адкрыцця свайго стварэння, не было і Генадзя Давыдзькі, які ласкава выконваў раней гэтую ганаровую місію. Яна дасталася генеральнаму дырэктару Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігару Поршневу. Ператварыўшы талерку ў аскепкі, ён адзначыў: "Мая мара — каб наша кінастудыя разбівала сервіз талерак кожны год!"

Фані Ардан: "Гісторыя Мінска трагічная, але жыццё тут б'е ключом"

Тым часам вядучы заўважыў, што "ў гэтым годзе на нашым фэсце нябачна пануе атмасфера Францыі Гэта адчуваецца ва ўсім.:. У слогане, якім мы абавязаны Франсуа Труфо, у выбары фільма рэжысёра Гіёма Ніклу, якім мы адкрыем фестываль, і нават у музыцы, што ўвесь час гучыць з гэтай сцэны ".

© Sputnik / Кацярына АрцімовічФані Ардан на "Лістападзе"
Фані Ардан на Лістападзе - Sputnik Беларусь
Фані Ардан на "Лістападзе"


Пасля выкананай Аляксандрай Гайдук песні з рэпертуару Лары Фабіян "Je t'aime" ўсе зразумелі, што нас чакае доўгачаканая сустрэча з зоркай французскага кіно, ганаровым госцем кінафестывалю Фані Ардан. Калі дзіва выходзіла на сцэну, зала выбухнула авацыямі. Віталі багіню французскага кіно стоячы, выкрыкваючы "брава!"

Яна, сціпла апранутая ў цёмны касцюм, выйшла на сцэну, паўтараючы "мерсі, дзякуй, дзякуй" і спакойным, на здзіўленне роўным голасам вымавіла кароткую прамову. "Я ўпершыню ў Беларусі і ў Мінску. Але я даўно ведаю пра вашыя гісторыі, чытала аб вашай краіне. У чымсьці гісторыя Мінска трагічная, але жыццё тут б'е ключом. Я ніколі не любіла падарожнічаць, але я заўсёды любіла кіно і дзякуючы яму шмат падарожнічаю і знаёмлюся з новымі людзьмі. Я была вельмі рада атрымаць запрашэнне прыехаць сюды. Для мяне вялікая радасць быць на адкрыцці кінафестывалю "Лістапад" і правесці некалькі дзён у гушчы падзей дзякуючы кіно".

Дадаць да сказанага было няма чаго. "Лістапад" адкрылі, Фані Ардан убачылі і пачулі. Гледачам засталося паглядзець карціну Гіёма Ніклу "Даліна кахання", падарыць сабе першае "задавальненне для вачэй" у рамках кінафестывалю.

Стужка навiн
0