Фота

50 адценняў старажытнага болю: выстава "Змярканне Сярэднявечча"

Падпісацца
Падчас экскурсіі па выставе “Змярканне Сярэднявечча” карэспандэнт Sputnik высветліла, што на Беларусі катаванняў не было – ведзьмакам і ведзьмам папросту рубілі галовы, што, трэба зазначыць, яшчэ досыць гуманна.

Выстава прыладаў катавання запрацавала ў Мінску і Sputnik накіраваўся высветляць ступень змрочнасці еўрапейскага Сярэднявечча. Паўгадзіны, праведзеныя перад экспазіцыяй іспанскіх ботаў і калысак, — і Беларусь насамрэч замацуецца ў свядомасці як ясная, светлая, чыстая, ветлая Белая Русь, дзе ведзьмакам і няверным прынамсі папросту рубілі галовы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершапачаткова маску ганьбы апраналі на сварлівых жонак. Маска ўяўляла сабой металічную канструкцыю, што замацоўвалася на галаве. У асабовай частцы канструкцыі знаходзіўся востры металічны кляп, які пры спробе гаварыць сур'ёзна параніў бы язык і вусны пакаранага, так што гаварыць у такой масцы фактычна не ўяўлялася магчымым.
Маскі катавання - Sputnik Беларусь
1/7
Першапачаткова маску ганьбы апраналі на сварлівых жонак. Маска ўяўляла сабой металічную канструкцыю, што замацоўвалася на галаве. У асабовай частцы канструкцыі знаходзіўся востры металічны кляп, які пры спробе гаварыць сур'ёзна параніў бы язык і вусны пакаранага, так што гаварыць у такой масцы фактычна не ўяўлялася магчымым.
© Sputnik / Виктор Толочко"Іспанскі бот" быў своеасаблівай праявай "інжынернага генія", судовыя ўлады ў часы Сярэднявечча клапаціліся, каб лепшыя майстры стваралі ўсё больш дасканалыя прыстасаванні, якія аслаблялі б волю зняволенага і дапамагалі хутчэй і лягчэй дамагчыся прызнання. Металічны "Іспанскі бот", забяспечаны сістэмай вінтоў, ён паступова сціскаў нагу ахвяры аж да пералому касцей.
Іспанскі бот - Sputnik Беларусь
2/7
"Іспанскі бот" быў своеасаблівай праявай "інжынернага генія", судовыя ўлады ў часы Сярэднявечча клапаціліся, каб лепшыя майстры стваралі ўсё больш дасканалыя прыстасаванні, якія аслаблялі б волю зняволенага і дапамагалі хутчэй і лягчэй дамагчыся прызнання. Металічны "Іспанскі бот", забяспечаны сістэмай вінтоў, ён паступова сціскаў нагу ахвяры аж да пералому касцей.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГанебны слуп быў шырока распаўсюджаным спосабам пакарання ва ўсе часы і пры ўсякім сацыяльным ладзе. Асуджанага змяшчалі ля ганебнага слупа на пэўны час, ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Ганебны слуп, з аднаго боку, можна было лічыць адносна мяккім спосабам пакарання, пры якім вінаватыя проста выстаўляліся ў публічным месцы на ўсеагульнае абсмейванне і на "суд народа" - не заўсёды літасцівы.
Ганебны слуп - Sputnik Беларусь
3/7
Ганебны слуп быў шырока распаўсюджаным спосабам пакарання ва ўсе часы і пры ўсякім сацыяльным ладзе. Асуджанага змяшчалі ля ганебнага слупа на пэўны час, ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Ганебны слуп, з аднаго боку, можна было лічыць адносна мяккім спосабам пакарання, пры якім вінаватыя проста выстаўляліся ў публічным месцы на ўсеагульнае абсмейванне і на "суд народа" - не заўсёды літасцівы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНажніцы награваліся і прымяняліся да розных частак цела.
Нажніцы для катавання - Sputnik Беларусь
4/7
Нажніцы награваліся і прымяняліся да розных частак цела.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПрылада смяротнага пакарання і катавання эпохі Сярэднявечча, якая ўяўляла сабой жалезную шафу-саркафаг, якая нагадвае па форме постаць жанчыны, апранутай у касцюм гараджанкі XVI стагоддзя. У яе змяшчалі абвінавачанага, створкі дзвярэй зачынялі і цела няшчаснага пранізвалі дзясяткі вострых шыпоў-кінжалаў, размешчаных так, што ні адзін з жыццёва важных органаў не быў закрануты, таму агонія доўжылася даволі доўга. Адзін з ранніх прататыпаў гэтай прылады быў створаны і ўпершыню выкарыстаны ў падзямелле сакрэтнага суда ў Нюрнбергу. Першы зафіксаваны выпадак судовага разбору з дапамогай "Панны" адносіцца да 1515 - няшчасны прапакутваў унутры шафы тры дні.
Жалезная дзева з шыпамі знутры пратыкала ерэтыка, не закранаючы галоўныя органы - Sputnik Беларусь
5/7
Прылада смяротнага пакарання і катавання эпохі Сярэднявечча, якая ўяўляла сабой жалезную шафу-саркафаг, якая нагадвае па форме постаць жанчыны, апранутай у касцюм гараджанкі XVI стагоддзя. У яе змяшчалі абвінавачанага, створкі дзвярэй зачынялі і цела няшчаснага пранізвалі дзясяткі вострых шыпоў-кінжалаў, размешчаных так, што ні адзін з жыццёва важных органаў не быў закрануты, таму агонія доўжылася даволі доўга. Адзін з ранніх прататыпаў гэтай прылады быў створаны і ўпершыню выкарыстаны ў падзямелле сакрэтнага суда ў Нюрнбергу. Першы зафіксаваны выпадак судовага разбору з дапамогай "Панны" адносіцца да 1515 - няшчасны прапакутваў унутры шафы тры дні.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТакі ашыйнік не дазваляў абвінавачанай спаць. Сучаснік, які бачыў ашыйнікі ў Пецярбургу ў 1819 г. у жаночай турме так апісваў гэта прыстасаванне: "...спіцы даўжынёй у восем цаляў так умайстраваны, што яны (жанчыны) не могуць класціся ні днём, ні ноччу".
Жаночыя ашыйнікі - Sputnik Беларусь
6/7
Такі ашыйнік не дазваляў абвінавачанай спаць. Сучаснік, які бачыў ашыйнікі ў Пецярбургу ў 1819 г. у жаночай турме так апісваў гэта прыстасаванне: "...спіцы даўжынёй у восем цаляў так умайстраваны, што яны (жанчыны) не могуць класціся ні днём, ні ноччу".
© Sputnik / Виктор ТолочкоМужчынскія ашыйнікі насілі шыпамі ўнутр
Мужчынскі ашыйнік - Sputnik Беларусь
7/7
Мужчынскія ашыйнікі насілі шыпамі ўнутр
Стужка навiн
0