Студэнты БДУ збіраюць подпісы супраць платных пераздач

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗдание БГУ
Здание БГУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Актывісты не вераць, што ўвядзенне платных пераздач у галоўнай ВНУ краіны будзе добрай матывацыяй да вучобы.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Студэнты пачалі збіраць подпісы супраць увядзення платных пераздач у Беларускім дзяржаўным універсітэце, актывісты сабралі за першыя дні звыш тысячы подпісаў.

Раней паведамлялася, што БДУ можа ўвесці платныя пераздачы з наступнага семестра. Палажэнне аб платных пераздачах абмяркоўваецца кіраўніцтвам ВНУ.

"Самі платныя пераздачы — спроба "садраць" са студэнтаў грошай, каб хоць чымсьці напоўніць пустую казну БДУ.

Што прыйдзе ўслед за ўвядзеннем платных пераздач, усе ведаюць. На кожны факультэт будзе прыходзіць разнарадка ў стылі: "Адправіць на пераздачу як мінімум пяць студэнтаў з кожнай групы", каб садраць з іх грошай. Мы спрабуем даць гэтаму адпор", — распавёў Sputnik адзін з ініцыятараў збору подпісаў, Ілля.

Актывісты спадзяюцца, што і кіраўніцтва ўніверсітэта, і міністэрства адукацыі прыслухаюцца да студэнтаў, якія падпісваюцца вельмі актыўна. За першыя дні кампаніі па зборы подпісаў атрымалася заручыцца падтрымкай больш за 1200 студэнтаў. "Магчыма, Мінадукацыі задумаецца аб тым, каб адмяніць платныя пераздачы па ўсіх універсітэтах, як гэта зрабілі ў Расіі", — дадаў Ілля.

У Белдзяржуніверсітэце неабходнасць увядзення платных пераздач звязваюць з матывацыяй студэнтаў — на думку кіраўніцтва ВНУ, гэта дапаможа дысцыплінаваць навучэнцаў.

"Увядзенне платных пераздач хочуць прадставіць як матывацыю, але матывацыя ўжо ёсць — стыпендыя. Бюджэтнікам у залежнасці ад паспяховасці могуць павысіць стыпендыю, у выпадку ж пераздачы іспыту, студэнта стыпендыі пазбаўляюць. Што датычыцца студэнтаў, якія навучаюцца на платнай аснове, калі платнік добра вучыцца, яму можа быць прадастаўлена зніжка", — выказаўся Ілля.

Стужка навiн
0