Сталічныя ўлады даследуюць дзіцячыя пляцоўкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДетская площадка в Минске
Детская площадка в Минске - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзіцячыя пляцоўкі Мінска пакутуюць ад надвор'я і вандалаў - на рамонт абсталявання спатрэбіцца больш за пяць мільярдаў рублёў.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. На кожную дзіцячую пляцоўку ў сярэднім прыходзіцца тры заўвагі па ацэнцы яе стану, пра гэта сведчаць дадзеныя маніторынгу ГА "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі", паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама са спасылкай на дырэктара дзяржаб'яднання Віталя Смірнова.

"Праводзіцца пастаянны кантроль з мэтай вызначэння крыніц небяспекі, наступстваў актаў вандалізму і ўздзеяння неспрыяльных умоў надвор'я, правяраюцца трываласць і ўстойлівасць абсталявання, яго стан", — растлумачыў Смірноў.

У ходзе маніторынгу ў канцы кастрычніка 2500 дзіцячых пляцовак, якія знаходзяцца на балансах ЖРЭА раёнаў Мінска, кантралёры зрабілі 7600 заўваг. Дэмантаваныя 992 адзінак абсталявання дзіцячых пляцовак сталіцы, для іх рамонту, паводле папярэдніх ацэнак, спатрэбіцца больш 5,1 мільярда рублёў.

Смірноў таксама паведаміў, што гарадскія ўлады прыцягваюць грамадзян да дадатковага фінансавання работ па добраўпарадкаванні і абсталяванні дзіцячых пляцовак. Мінск разлічвае прыцягнуць у 2015 годзе на гэтыя мэты 2,9 мільярда рублёў, якія пойдуць на закупку і ўстаноўку 785 адзінак дзіцячага абсталявання.

Стужка навiн
0