МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Урачыстае адкрыццё візавага цэнтра PONY EXPRESS, афіцыйнага партнёра Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі, адбылося ў аўторак у Мінску.
Акрамя прыёму дакументаў для атрымання латвійскай візы, кампанія будзе аказваць паслугі па афармленні віз у Іспанію.
"Латвія, згодна з існуючымі дамоўленасцямі, прадстаўляе інтарэсы Іспаніі ў Мінску і Віцебску" — удакладніў генеральны дырэктар PONY EXPRESS у Беларусі Мікалай Герасімаў.
Выступаючы на прэс-брыфінгу пасля афіцыйнага адкрыцця візавага цэнтра пасол Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі Марціньш Вiрсіс нагадаў, што Латвійскае консульства з'яўляецца адзінай дыпламатычнай установай у Віцебску, таму прымае дакументы для афармлення віз Іспаніі, Эстоніі, Францыі, Нідэрландаў, Польшчы і Славеніі.
У якасці пераваг новага візавага цэнтра яго кіраўнікі адзначаюць адсутнасць папярэдняга запісу, аператыўнасць (на кожнага кліента адводзіцца да 15 хвілін), абароненасць дадзеных (цэнтр сертыфікаваны ААЦ пры прэзідэнце Беларусі) і даступныя цэны.
Кошт паслуг новага цэнтра складае 387 200 рублёў за адзін пашпарт з рэгістрацыяй біяметрычных дадзеных. Калі рэгістрацыя не патрабуецца, падача дакументаў абыйдзецца на 40 тысяч танней.
Прыкладна ў такую ж суму абыдзецца кошт паслуг Іспанскага візавага цэнтра, які да апошняга часу быў адзіным месцам, якое працуе з Генеральным консульствам у Маскве.