Новы сезон фестываль SmartFilm прысвячае буктрэйлерам

© Sputnik / Андрей ДиченкоЛоготип фестиваля мобильных буктрейлеров
Логотип фестиваля мобильных буктрейлеров - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маладыя рэжысёры і аматары змогуць паспрабаваць свае сілы ў стварэнні прома-ролікаў да кніг - як беларускіх пісьменнікаў, так і аўтараў сусветнай літаратуры.

МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm адзначае пяцігадовы юбілей, і на гэты раз тэма мабільнага кіно аб'яднаная з літаратурай: да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца стваральнікі буктрэйлераў.

Фестываль у аўторак адкрыў прыём работ на конкурс.

Фестываль у гэтым сезоне ўзяў вектар на літаратуру, таму ў складзе журы — вядучыя беларускія дзеячы кіно і кінематаграфічнай публіцыстыкі, сярод якіх праграмны дырэктар Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад" Ігар Сукманаў, кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў, рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла, рэжысёр і аператар Сяргей Лебедзеў.

Спецыяльны прыз фестывалю будзе ўручаны ў намінацыі "Лепшы буктрэйлер беларускай літаратуры", а гран-пры складзе 30 мільёнаў рублёў. За лепшы мантаж, спецэфекты і працу з гукам уручаць смартфоны Lumia 550. У астатніх намінацыях — Lumia 950. Прызамі ўдзельнікаў забяспечыла кампанія Microsoft.

Але ж не забаронена і здымаць буктрэйлеры да твораў сусветнай літаратуры, хоць арганізатары і адзначаюць, што лепей было б сканцэнтравацца на ўласнай, беларускай — калі знойдзецца відавочна шмат жадаючых зрабіць трэйлер для Кінга, дык для беларускіх літаратараў фестываль — амаль ці не адзіны шанец пабачыць буктрэйлер да сваёй кнігі.

На этапе, які праходзіць з 10 лістапада 2015 па 31 студзеня 2016 года, аўтары могуць дасылаць свае працы на конкурс. Камісія па вызначэнні пераможцаў пачне сваю працу 1 лютага 2016 і абвесціць пераможцаў ужо 12 лютага наступнага года.

Стужка навiн
0