МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Знакаміты савецкі і расійскі кінарэжысёр Георгій Юнгвальд-Хількевіч памёр у Боткінскай бальніцы, куды быў экстранна шпіталізаваны 3 лістапада.
Пра смерць заслужанага дзеяча мастацтваў паведамілі ў Саюзе кінематаграфістаў РФ, інфармацыю пацвердзілі і ў бальніцы, у рэанімацыйным аддзяленні якой Юнгвальд-Хількевіч правёў увесь тыдзень у медыкаментозным сне і дыхаў з дапамогай апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дыягназ, з якім рэжысёр паступіў у медыцынскую ўстанову, лекары не выдаюць.
Георгій Юнгвальд-Хількевіч нарадзіўся 22 кастрычніка 1934 у Ташкенце.
Гледачы ведаюць Юнгвальд-Хількевіча як рэжысёра-пастаноўшчыка фільмаў "Небяспечныя гастролі" (1969), "Ах, вадэвіль, вадэвіль" (1979), "Д'Артаньян і тры мушкецёры" (1979), "Вязень замка Іф" (1988). Фільмаграфія рэжысёра налічвае больш за 20 карцін. У 1969 Юнгвальд-Хількевіч выпусціў адразу два фільмы, адзін з якіх — "Небяспечныя гастролі" - прынёс рэжысёру першую вядомасць. Галоўныя ролі ў гэтым фільме зыгралі Уладзімір Высоцкі, Мікалай Грынько, Яфім Капелян. У 1971 Юнгвальд-Хількевіч паставіў карціну "Дзёрзкасць", адзначаную дыпломам кінафестывалю ў Празе.
Ён прапрацаваў на Адэскай кінастудыі з 1966 па 1990 год. Затым пераехаў у Маскву, дзе стаў галоўным рэжысёрам у Тэатры котак Юрыя Куклачова. З 2003 года працаваў мастаком-афарміцелем у тэатры Сатыры.