На пальцах: як будзем плаціць налог з прыбытку па дэпазітах

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкСотрудница банка
Сотрудница банка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальны банк растлумачыў новаўвядзенні, прадугледжаныя дэкрэтам прэзідэнта Беларусі ад 11 лістапада 2015 г № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)".

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Дэкрэтам прэзідэнта з 12 лістапада ў Беларусі змяняецца класіфікацыя банкаўскіх укладаў, а з 1 красавіка 2016 года і падыходы да ільготнага падаткаабкладання даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі ў выглядзе працэнтаў па банкаўскіх рахунках i укладах (дэпазiтах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)", згодна з якім з 1 красавіка 2016 года працэнты, атрыманыя па некаторых відах банкаўскіх укладаў, будуць абкладацца падаходным падаткам.

"Так, з 1 красавіка 2016 года вызваленню ад падаходнага падатку з фізічных асоб не будуць падлягаць працэнтныя даходы, атрыманыя пры фактычным размяшчэнні грашовых сродкаў на бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках і ва ўкладах (дэпазiтах) на тэрмін менш за адзін год — у беларускіх рублях, і менш за 2 гады — у замежнай валюце", — патлумачылі Sputnik у чацвер у Нацбанку.

Пры гэтым у прэс-службе фінансавага рэгулятара асабліва падкрэслілі, што падаходны падатак будзе спаганяцца толькі з працэнтных даходаў, а не з усёй сумы ўкладу, і толькі ў тым выпадку, калі працэнтная стаўка, па якой атрыманы гэты даход, перавышае памер дзеючай у банку працэнтнай стаўкі па ўкладу да запатрабавання.

"У выпадку неабходнасці выплаты падаходнага падатку з атрыманых працэнтных даходаў ніякіх дадатковых дзеянняў з боку ўкладчыка не запатрабуецца: банк сам разлічыць суму падатку і пералічыць яе ў дзяржаўны бюджэт", — адзначылі суразмоўцы Sputnik.

Пры заключэнні дагавора банкі абавязаны падрабязна інфармаваць укладчыкаў аб усіх умовах прыцягнення ўкладу, а ў выпадку неабходнасці збірання падаходнага падатку з атрыманых укладчыкам працэнтных даходаў — пра суму пералічаных у бюджэт сродкаў.

"Прыняцце дэкрэта №7 накіравана на фарміраванне банкамі Рэспублікі Беларусь доўгатэрміновай рэсурснай базы і больш эфектыўнае яе выкарыстанне, у тым ліку за кошт павышэння даступнасці крэдытаў для суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва", — заявілі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара. Пры гэтым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь будзе працягнута палітыка па падтрыманні працэнтных ставак па ўкладах на ўзроўні, які перавышае памер інфляцыі і забяспечвае захоўванне зберажэнняў грамадзян, канстатавалі суразмоўцы Sputnik.

Стужка навiн
0