МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Беларусы занялі 103 месца ў рэйтынгу самых шчодрых народаў свету, складзеным брытанскім фондам арганізацыі Charities Aid Foundation. За год грамадзяне Беларусі апусціліся на 20 пазіцый — у рэйтынгу-2014 краіна была на 83-м месцы.
Рэйтынг складзены з краін, насельніцтва якіх найбольш актыўна займаецца дабрачыннасцю. Беларусы апынуліся ў спісе з 145 краін на 103 месцы.
Самы шчодры постсавецкі народ — кіргізы, яны занялі ў рэйтынгу 18 месца, Украіна заняла 89-е, Расія — 129-е, Літва трэцяя з канца — у Рэспублікі 142-е месца ў рэйтынгу. Апошняе месца заняла Бурундзі.
Рэйтынг публікуецца штогод вось ужо шэсць гадоў запар. Цікава тое, што ўпершыню за гэтыя гады колькасць мужчын-дабрачынцаў перавысіла колькасць жанчын.
Charities Aid Foundation (CAF) — вядучая міжнародная дабрачынная арганізацыя, зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі, якая мае дзевяць офісаў на шасці сусветных кантынентах. Для разліку глабальных паказчыкаў сусветнай дабрачыннасці выкарыстоўваецца сярэдняя доля станоўчых адказаў на тры пытання даследавання ў кожнай краіне.