Гідрамет: на выходных магчымы мокры снег

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкМолодая пара под зонтом
Молодая пара под зонтом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надвор'е на выходных у рэспубліцы вызначыць цыклон, які перамяшчаецца са Швецыі праз краіны Балтыі ўглыб еўрапейскай тэрыторыі Расіі.

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Дажджы і мокры снег будуць на выходных па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, пра гэта Sputnik паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Надвор'е ў пятніцу будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора.

"Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, ноччу ў многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2.. +8 °С, максімальная днём +4.. +10 °С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці", — распавялі сіноптыкі.

На выходных захаваецца няўстойлівае і цёплае надвор'е. Яго абумовіць цыклон, які перамяшчаецца са Швецыі праз краіны Балтыі ўглыб еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Аднак, нягледзячы на досыць цёплую для лістапада тэмпературу, у нядзелю па паўночным усходзе рэспублікі чакаецца мокры снег.

У суботу 14 лістапада часам пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Раніцай і днём па паўднёвым захадзе чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. +7 °С, у крайніх усходніх раёнах пры праясненнях да 0..-2 °С; максімальная днём — +4.. +9 °С.

15 лістапада на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак — 1.. +7 °С.

 

Стужка навiн
0