МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 26 лістапада для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Да гэтага дня "Белпошта" выпусціла спецыяльны канверт з выявай Караткевіча і ілюстрацыі да яго рамана "Каласы пад сярпом тваім". Партрэт выканаў Арлен Кашкурэвіч, мастак, графік, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з установай культуры "Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны". У аснове спецштэмпеля экслібрыс Уладзіміра Караткевіча.