МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Пісьменьнік і гісторык Уладзімір Арлоў выступіць на ўстаноўчым пасяджэнні "Клуба Вітаўта Вялікага" і распавядзе пра асобу вялікага князя літоўскага, а таксама спадар Уладзімір прадставіць аўдыторыі сваю кнігу "Імёны свабоды".
Малады Фронт запрашае ўсіх на першае пасяджэнне "Клуба Вітаўта Вялікага", якое адбудзецца ўжо заўтра. Ідэя клуба ў стварэнні пляцоўкі моладзі, якой цікава гісторыя і сучаснасьць, каб разам адказваць на тыя выклікі, якія сёння паўстаюць перад краінай.
Сустрэчы "Клуба імя Вітаўта Вялікага" плануецца праводзіць не радзей аднаго разу на месяц. На кожным пасяджэнні будзе абмяркоўвацца асобная тэма, бліжэйшыя з якіх: "Войска ВКЛ", "Усходняя палітыка вялікіх князёў", "Паўстанне Касцюшкі".