Памежнікі затрымалі нелегала, які спрабаваў перабрацца ў Літву

© Sputnik / Виктор ТолочкоПограничники
Пограничники - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парушальнік меў намер здзейсніць нелегальны транзіт у Еўрасаюз і асесці ў Бельгіі.

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Смаргонскія памежнікі затрымалі нелегала, які рухаўся ў Астравецкім раёне ў 600 метрах ад мяжы з Літвой, паведамілі Sputnik у Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

Белорусские пограничники на белорусско-польско--украинской границе - Sputnik Беларусь
Мігранты з Індыі незаконна спрабавалі пакінуць Беларусь

"Днём 11 лістапада пасля спрацоўкі датчыка сігналізацыйнага комплексу ў Астравецкім раёне ў 600-х метрах ад беларуска-літоўскай мяжы памежны нарад затрымаў невядомага мужчыну без дакументаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Як аказалася, у затрыманага не было пры сабе дакументаў. На допыце парушальнік распавёў, што планаваў з Літвы трапіць у Бельгію, а ў Беларусь ён трапіў з тэрыторыі Расіі.

Затрыманы таксама ўдакладніў, што свае яшчэ савецкія дакументы ён страціў шмат гадоў таму і калісьці жыў у Германіі і Бельгіі. Ён пражыў некаторы час у Маскве ды надумаў вярнуцца ў Бельгію, але на гэты раз няўдала.

 

Стужка навiн
0