Як хатні камп'ютар дапаможа ў пошуку іншапланетнага розуму

© Flickr / Andrés Nieto PorrasПришелец
Пришелец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыяльны праект SETI@home зойме ў вашага камп'ютара магутнасці для расшыфроўкі іншапланетных сігналаў. Такім чынам кожны можа дапамагчы агульнай справе даследавання космасу.

Андрэй Дзічэнка, Sputnik.

Хто з нас не марыў усталяваць кантакт з іншапланетным розумам? Аднак вернай будзе здагадка, што калі такі раптам аб'явіцца, дык першым пра гэта даведаюцца навукоўцы. Але ў наша стагоддзе, калі кішэнны гаджэт не саступае па магутнасці стацыянарнаму кам'ютару, навукоўцам можна істотна дапамагчы. Дастаткова даць праекту SETI трохі магутнасці вашых працэсараў. Як — раскажа Sputnik.

Хто гэта прыдумаў?

Для таго каб уключыцца ў пошук іншапланетнага розуму, дастаткова далучыцца да праекту SETI@home. Гэтая ініцыятыва строга навуковая і некамерцыйная. Праект быў заснаваны ў 1999 годзе групай валанцёраў Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. Варта нагадаць, што ў сярэдзіне ХХ стагоддзя расшыфроўку сігналаў з космасу давяралі суперкамп'ютарам, якіх у звышдзяржаве мінулага стагоддзя было не так шмат. Сёння ж ваш хатні ПК не саступае па сваіх характарыстыках гэтым грувасткім машынам.

Новую знаходку распрацаваў амерыканскі навуковец Дэвід Геды. Замест аднаго вялікага кам'ютара ён прыдумаў канцэпцыю вялікай віртуальнай машыны, якая складаецца са звычайных хатніх прылад, якія маюць доступ у Інтэрнэт.

На бягучы момант у праекце ўдзельнічаюць амаль паўтара мільёна чалавек.

Як гэта працуе?

Тут усё проста: дастаткова ўсталяваць на свой хатні камп'ютар спецыяльную праграму SETI@home апошняй версіі. З гэтага часу вы дапамагаеце апрацоўцы дадзеных радыётэлескопа абсерваторыі Арэсіба. Праграма сама вызначыць тып сігналу. І калі ён штучны, дык пачнецца матэматычная праца па яго дэшыфроўцы.

Дарэчы, SETI@home — далёка не адзінае пачынанне ў гэтай сферы. У яго ёсць і канкурэнты, такія як MilkyWay@Home, PrimeGrid і Folding@home.

Расійская каманда даследчыкаў у SETI@home знаходзіцца цяпер на 19 месцы са ста. А Беларусь прадстаўлена двума камандамі ў праекце Folding@home. Яны называюцца Folding Belarus (FBY) і Minsk Team.

Напрыклад, удзельнікі праекта MilkyWay@Home дапамаглі навукоўцам змадэляваць дынаміку эвалюцыі зорных патокаў сузор'я Стральца. А PrimeGrid накіраваны на складаныя матэматычныя вылічэнні.

Зусім у іншай сферы працуе праект грамадзянскай навукі Zooniverse. Яго валанцёры занятыя класіфікацыяй "Галактычнага заапарка". Груба кажучы, удзельнікі атрымліваюць здымкі з тэлескопа "Хабл" і пачынаюць карпатлівую працу па іх вывучэнню. На сёння ў праекце занятыя каля паўмільёна чалавек.

Падрабязныя інструкцыі, як працаваць з праграмай SETI@home ёсць на сайце ўніверсітэта Берклі. Інструкцыя перакладзеная ў тым ліку і на рускую мову.

Стужка навiн
0