HURMA зняла новы кліп у Амерыцы i пра Амерыку

© Photo : Hurmaгурт Hurma
гурт Hurma - Sputnik Беларусь
У клiпе - гісторыя пра эмігранта ў ЗША, які перажывае самыя розныя пачуцці: ад “wow-захаплення” новым светам да “хачу дадому”.

МIНСК, 14 лic - Sputnik. Кліп на песню "Птушка" з дэбютнага альбома Repeat стаў першым відэа гурта HURMA, знятым па-за межамі краіны.

"За апошні час у Амерыку з'ехала нямала маіх знаёмых, а сярод іх і два мае блізкія сябры. Для майго пакалення Амерыка — гэта такое выпрабаванне: змагу-не змагу і лагічны адказ на фразу "пора валить". Тым не менш у Амерыцы не ўсё так проста, як здаецца тут у Беларусі", — кажа Мікіта Найдзёнаў, лідар гурта.

Рэжысёрам, аператарам і галоўнай гераіняй кліпа стала Дар'я Баталава. Маладая відэамэйкер выпадкова пачула гурт на летнім фестывалі ў Гродна. Пакінула камент пра выступленне ў суполцы HURMA, а потым ёй напісаў Мікіта і прапанаваў зрабіць кліп на песню.

"Птушка" — гэта ў нейкай ступені песня і пра мяне: я ў сваім жыцці і праўда злятала ў Штаты з бацькоўскае хаты. Падагнаць матэрыял пад песню аказалася нескладана. А вось манціраваць было няпроста. Бо я жыву не ў Мінску, а на адлегласці двум творчым асобам цяжка дамовіцца, якім павінна быць іх сумесная творчая праца. Таму давялося шмат мяняць, выразаць, дадаваць, потым вяртаць старое, зноў падклейваць новае", — дзеліцца Дар'я.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі