МIНСК, 14 лic - Sputnik. Каманда "Крумкачы" інтрыгуе настолькі, што яе гульнямі пачалі цікавіцца нават тыя, хто не мае нічога агульнага з футболам і для каго Мессі — гэта той, што рэкламуе Lays. У 2011 годзе беларускі бізнесовец Шунто ўклаў 200 тыс. долараў у каманду аматараў — так з'явіўся ФК "Крумкачы".
У камандзе граюць гуляюць аператар, будаўнік, уладальнік ўласнага бізнэсу — адным словам, тыя, хто зраніцы ходзіць на працу, а ўвечары займаецца трэніроўкамі.
За два гады клую дайшоў да парогу Вышэйшай лігі. Без грошай і спонсарскай падтрымкі за яго цяпер выступаюць прафэсыйныя футбалісты, а трэнэр яшчэ летась працаваў у Вышэйшай лізе.
У красавіку 2014 года каманда была зарэгістраваная як клуб.
15 лістапада клуб будзе змагацца за права гуляць у вышэйшай лізе.