ЗША прапануе гранты

© Flickr / Robert ClaypoolФлаг США
Флаг США - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амбасада ЗША запрашае да ўдзелу у Праграме малых грантаў. Мэта праграмы - падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.

МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

  • грамадскаму дыялогу
  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
  • сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў
  • мясцоваму самакіраванню
  • інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва
  • гендэрнай роўнасці
  • рэформам рынкавай эканомікі
  • захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур'ёзную перавагу.

Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.

Прыярытэты

Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны, засяроджаных на мэтавай аўдыторыі і сфакусаваных на дасягненні канкрэтных і вымяральных рэзультатаў на карысць мясцовай супольнасці.  Тэрмін праекта павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў.  Для напісання праекта выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).

Стужка навiн
0