Спадарожнікі Galileо правераць тэорыю адноснасці

© Flickr / NASA Goddard Space Flight CenterФото урагана из космоса
Фото урагана из космоса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Максімальна дакладны аналіз эфекту навукоўцы абяцаюць даць ужо да канца года 2017.

МIНСК, 13 лic Sputnik. Навукоўцы знайшлі спосаб, як прымяніць некарэктна выведзеныя на арбіту спадарожнікі Galileo — з іх дапамогай Цэнтр прыкладных касмічных тэхналогій і мікрагравітацыі (Германія) і французская Парыжская абсерваторыя правераць тэорыю адноснасці, паведамляецца на сайце Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Паводле тэорыі Эйнштэйна, гравітацыя вядзе да запаволення ходу часу. Іншымі словамі, чым больш аб'ект выдалены ад паверхні Зямлі, тым час для яго цячэ хутчэй. Менавіта таму навукоўцы правядуць самы дэталёвы разбор тэорыі.

Спецыялісты будуць выкарыстоўваць спадарожнікі Galileo, паколькі яны з-за памылак запуску рухаюцца вакол Зямлі, але не па кругавых, а па выцягнутых арбітах. Гэтая асаблівасць дазволіць зверыць час на паверхні і на борце касмічных аб'ектаў, якія аснашчаны атамнымі гадзіннікамі.

Разлікі Эйнштэйна навукоўцы правераць з дакладнасцю да 0,0004%. Першыя вынікі абвесцяць ужо да канца 2017 года.

Апараты Галілей былі запушчаны з касмадрома Куру 22 жніўня 2015 расійскай ракетай-носьбітам "Саюз-СТ-Б". З-за няштатнай сітуацыі ў разгонным блоку "Фрэгат-МТ" апараты выйшлі на арбіту некарэктна.

Стужка навiн
0